Праціўніку ўшчыльнення Уручча далі 5 сутак і 20 базавых штрафу
15- 18.07.2012, 17:50

Такі прысуд вынесены Леаніду Мажальскаму - намесніку старшыні жыллёва-будаўнічага кааператыва і актыўнаму члену ініцыятыўнай групы супраць ушчыльнення Уручча.
Абвінавачванні датычыліся падзей 4 і 5 ліпеня ў скверы, дзе пачалі будаваць дом для спецназа, перадае «Радыё Свабода».
З залы суда Мажальскага павезлі на Акрэсціна.
Як раней паведамляў сайт charter97.org, Леанід Мажальскі быў затрыманы 6 ліпеня за ўдзел у пратэстах супраць ушчыльнення ва Уруччы. Мужчына спрабаваў перашкодзіць будаўнікам усталяваць будпляцоўку
Тады на Мажальскага склалі тры адміністрацыйных пратакола: за арганізацыю несанкцыянаванага сходу, перашкоду будаўнікам і супраціўленне міліцыі.