23 снежня 2024, панядзелак, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Атрошчанкаў: Навошта АБСЕ марнаваць час на фарс?

15
Аляксандр Атрошчанкаў: Навошта АБСЕ марнаваць час на фарс?

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў сустрэўся з тэхнічнай місіяй АБСЕ па падрыхтоўцы назірання за выбарамі.

Аляксандр Атрошчанкаў распавёў аб сітуацыі ў краіне напярэдадні кампаніі, пра арышты журналіста Антона Сурапіна і крымінальным пераследзе Анджэя Пачобута, ціску на дэмакратычных актывістаў, небяспечнай сітуацыі вакол Мікалая Статкевіча і Зміцера Дашкевіча і іншых палітвязняў. На думку Атрошчанкава, увагі АБСЕ патрабуе становішча гэтых людзей, а не псеўдавыбары.

«Я казаў, што прыезд назіральнікаў АБСЕ на «парламенцкія выбары» не мае сэнсу. Бо ўжо сёння можна сказаць, што дадзеная кампанія не мае нічога агульнага ні з выбарамі ні тым больш з размеркаваннем уладных паўнамоцтваў. У ёй не могуць прыняць удзел самыя папулярныя апазіцыйныя палітыкі, якія або сядзяць у турмах, або паражаны ў правах. Ва ўмовах маштабных рэпрэсій і кампаніі запалохвання правядзенне колькі-небудзь свабодных выбараў немагчыма. Тое, што адбываецца зараз у краіне, гэта не выбары, а гратэскнае каляпалітычнае шоў. АБСЕ - не тая арганізацыя, якая павінна ацэньваць такія мерапрыемствы, як не варта дасылаць місію АБСЕ для назірання, скажам, за парадам 3 ліпеня.

Кіраўнік тэхнічнай місіі доктар Армін Рабіч распавёў аб сустрэчы з прадстаўнікамі ўлад. Насуперак ходкаму меркаванню, улады надзвычай зацікаўлены ў прыездзе міжнародных назіральнікаў і спрабуюць максімальна выкарыстоўваць кампанію ў сваіх мэтах. Улады завабліваюць назіральнікаў АБСЕ, абяцаючы нейкія «паляпшэнні». У якасці прыкладу ў прыватнасці, прыводзіцца аргумент, што ўсе зарэгістраваныя партыі вылучаюць сваіх кандыдатаў», - распавёў Аляксандр Атрошчанкаў сайту charter97.org.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках