28 снежня 2024, Субота, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада РФ: Расейцаў у Менску арыштоўваюць не ў першы раз

28
Амбасада РФ: Расейцаў у Менску арыштоўваюць не ў першы раз

Амбасада Расеі пракаментавала charter97.org арышт у Менску эколага Андрэя Ажароўскага.

Прэс-сакратар амбасады Расейскай Федэрацыі ў Беларусі Уладзімір Марчук адзначыў:

«Не сакрэт, што ў Беларусі арышты расейскіх грамадзян адбываюцца не ў першы раз.

Грамадзянін Расейскай Федэрацыі Андрэй Ажароўскі быў арыштаваны ўчора ў Менску, адбылося судовае пасяджэнне. На абвяшчэнні прысуду прысутнічаў консул нашай амбасады. Ён атрымаў копію пастановы суда, дзе значыцца, што спадар Ажароўскі атрымаў 10 сутак арышту па абвінавачванні ў нецэнзурнай лаянцы. Арышт пачаўся ў 11.20 учорашняга чысла і заканчваецца 28 ліпеня. Наш консул паразмаўляў з Ажароўскім, пацікавіўся яго пажаданнямі. Просьба была адна - каб пра тое, што здарылася, паставілі ў вядомасць яго жонку. Іншых просьбаў не было», - паведаміў Уладзімір Марчук.

Нагадаем, што расейскі фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі быў прысуджаны 18 ліпеня да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Гэта адбылося позна ўвечары, калі працоўны дзень у судзе ўжо скончыўся і праваабаронцы пакінулі будынак суда.

Таксама ўчора была арыштаваная на 5 сутак эколаг Таццяна Новікава - каардынатар беларускай антыядзернай кампаніі. Каардынатара маніторынгавай групы Цэнтра прававой трансфармацыі Міхаіла Мацкевіча прысудзілі да 3 сутак арышту.

У сераду экаабаронцы планавалі перадаць у расейскую амбасаду зварот да прэм'ер-міністра Расеі супраць падпісання генеральнага кантракта на будаўніцтва беларускай АЭС. Тым не менш генкантракт быў падпісаны падчас візіту ў Менск Дзмітрыя Мядзведзева, а эколагі апынуліся за кратамі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках