24 снежня 2024, aўторак, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дакументы на рэгістрацыю Статкевіча выкінулі ў сметніцу

6
Дакументы на рэгістрацыю Статкевіча выкінулі ў сметніцу

Удзельнік камісіі ў Магілёве выкінула ў сметніцу дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы палітвязня Статкевіча.

На пасяджэннях акруговых выбарчых камісій № 84 і 85 ініцыятыўная група Мікалая Статкевіча не была зарэгістравана.

У якасці прычыны адмовы называецца тое, што на дадзены момант Мікалай Статкевіч адбывае ў турме пакаранне нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў і яго вылучэнне ў дэпутаты супярэчыць як Канстытуцыі, так і Выбарчаму Кодэксу Рэспублікі Беларусь, піша ПЦ «Вясна».

У акруговай выбарчай камісіі № 87 дзяжурныя члены камісіі наогул адмовіліся прымаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы палітвязня - іх проста выкінулі ў сметніцу, хоць па законе павінны былі іх прыняць і зарэгістраваць для далейшага разгляду на пасяджэнні.

Трэба адзначыць, што прыхільнікі Мікалая Статкевіча планавалі падаць спісы на рэгістрацыю яго ініцыятыўнай групы ва ўсе 110 акруговых выбарчых камісій.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках