23 снежня 2024, панядзелак, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па справе «мядзведжага дэсанта» арыштаваная 16-гадовая дзяўчына?

254
Па справе «мядзведжага дэсанта» арыштаваная 16-гадовая дзяўчына?

КДБ затрымаў Кацярыну Скурат. Зараз яе тэлефон недаступны.

Паводле інфармацыі, якая з'явілася ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», учора 16-гадовая жыхарка Івянца Кацярына Скурат была затрыманая супрацоўнікамі КДБ. Па наяўнай у charter97.org інфармацыі, дзяўчыну падазраюць у тым, што менавіта яна першая сфатаграфавала «шведскі дэсант» і даслала фотаздымкі Антону Сурапіну. А журналіст у сваю чаргу апублікаваў гэтыя фатаграфіі на сваім сайце bnp.by.

Як паведамляў раней charter97.org, 20-гадовага Антона Сурапіна затрымалі раніцай 13 ліпеня, ён падазраецца ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы за апублікаванне фатаграфій шведскіх мядзведзяў. Таксама затрыманы Сяргей Башарымаў, у якога шведы збіраліся зняць кватэру, але адмянілі бронь па смс. Ім абодвум пагражае да 7 гадоў турмы.

4 ліпеня шведскае рэкламнае агенцтва Studio Total паведаміла на сваім сайце аб тым, што правяло акцыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Шведы на лёгкаматорным самалёце праляцелі ад літоўскай мяжы да Менска і бесперашкодна вярнуліся. Над ускраінай беларускай сталіцы, а таксама над мястэчкам Івянец Валожынскага раёна Менскай вобласці шведскія лётчыкі скінулі 876 плюшавых мішак з прывязанымі да іх улёткамі ў абарону свабоды прэсы ў Беларусі.

Напісаць каментар 254

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках