25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мартынаў сабраўся ў Брусэль

19
Мартынаў сабраўся ў Брусэль

Кіраўнік МЗС плануе прыняць удзел у сустрэчы міністраў замежных спраў краін - удзельніц «Усходняга партнёрства».

Сяргей Мартынаў запрошаны на сустрэчу, якая пройдзе 23 ліпеня ў Брусэлі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

«Міністр запрошаны. Думаю, што ён паедзе», - сказаў Савіных.

Мая Кочыянчыч, прэс-сакратарка вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, паведаміла БелаПАН, што сустрэча міністраў замежных спраў ЕЗ з іх калегамі з краін - удзельніц «Усходняга партнёрства» пачнецца ў Брусэлі ў 16.30 (17.30 па менскім часе). Чакаецца, што кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў падпішуць дарожную карту «Усходняга партнёрства», якая прадугледжвае план дзеянняў да наступнага саміту ўдзельнікаў праграмы ў 2013 годзе.

«Міністры таксама абмяркуюць шэраг пытанняў, у тым ліку парадак Усходняга партнёрства на наступныя паўтара года з улікам дарожнай карты, уклад грамадзянскай супольнасці ў дасягненне мэтаў УП, ролю галіновага і шматбаковага супрацоўніцтва і перспектывы ўмацавання супрацоўніцтва ў сферы агульнай палітыкі бяспекі», - адзначыла Кочыянчыч.

Яна таксама паведаміла, што раніцай 23 ліпеня адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Еўразвяза. Пры гэтым Кочыянчыч удакладніла, што ў парадак дня ранішняга пасяджэння абмеркаванне беларускага пытання не ўключана.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках