29 верасня 2024, Нядзеля, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вазняк: «У 2010 годзе Ярмошына незаконна зарэгістравала Лукашэнку»

24
Вазняк: «У 2010 годзе Ярмошына незаконна зарэгістравала Лукашэнку»

Калі кандыдаты могуць рэгістравацца толькі асабіста, Ярмошына парушыла закон.

Завяршыўся прыём заявак у акруговыя камісіі на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у «палатку», піша «Салідарнасць».

З гэтай нагоды грамадзянская кампанія «Гавары праўду» 20 ліпеня арганізавала прэс-канферэнцыю, на якой акцэнтавала ўвагу на ідэі грамадзянскай дамовы і акрэсліла далейшыя планы на ўдзел у «выбарах».

Актывісты «Гавары праўду» падалі на рэгістрацыю 27 заявак. Паводле слоў намесніка кіраўніка выбарчага штаба кампаніі Сяргея Вазняка, з гэтых заявак на сёння разгледжана 22. З іх па двух адмоўлена. А менавіта - па заяўках Івана Амельчанкі (акруга № 108 г. Менска) і Пятра Лебедзева (акруга № 40 г. Жлобіна). Адмовы матываваліся тым фактам, што кандыдаты падалі свае заявы не асабіста, а даслалі заяўкі поштай. У камісіі спасылаюцца на 65-ы артыкул Выбарчага кодэкса. Мы яго вывучылі - там не напісана, якім чынам прэтэндэнт павінен падаваць заяву на рэгістрацыю групы.

Як запэўніў Вазняк, кампанія будзе абскарджваць прынятыя рашэнні. Актывіст «Гавары праўду!» нагадаў, што падобны прэцэдэнт назіраўся на прэзідэнцкіх выбарах у 2010-м, калі кандыдата Лукашэнку, нягледзячы на тое, што дакументы на рэгістрацыю яго ініцыятыўнай групы падаваў не ён сам, а кіраўнік ініцыятыўнай групы, усё ж зарэгістравалі.

«Калі Лідзія Ярмошына прызнае рашэнні па Амельчанке і Лебедзеву правільнымі, атрымаецца, што яна незаконна зарэгістравала Лукашэнку ў 2010-м годзе. Грамадзянін Лукашэнка валодае такім жа выбарчым правам, як і грамадзяне Амельчанка і Лебедзеў», - заявіў Сяргей Вазняк.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках