25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мартынаў у Бруселі будзе аддзімацца за дыктатара

7
Мартынаў у Бруселі будзе аддзімацца за дыктатара

Міністр замежных спраў сёння ляціць у Брусэль.

Беларуская дэлегацыя на чале з Сяргеем Мартынавым у панядзелак у Брусэлі прыме ўдзел у штогадовай нарадзе кіраўнікоў МЗС краін-партнёраў Усходняга партнёрства, дзяржаў-членаў ЕЗ, кіраўніцтва Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і Еўракамісіі, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе беларускага МЗС.

«Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць прамежкавыя вынікі працы Усходняга партнёрства, перспектывы яго развіцця на наступны год, а таксама прынятую Еўразвязам у траўні гэтага года «дарожную карту» УП на 2012 - 2013 гады», - адзначылі ў МЗС.

У прэс-службе праінфармавалі, што С.Мартынаў выступіць з пазіцыяй Беларусі па пытаннях адносін з ЕЗ і павышэння эфектыўнасці УП, правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўніцтвам структур ЕЗ і кіраўнікамі дэлегацый краін-удзельніц нарады.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках