25 снежня 2024, Серада, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арабскія дзяржавы заклікаюць Асада сысці ў адстаўку

4
Арабскія дзяржавы заклікаюць Асада сысці ў адстаўку

З пачатку сутыкненняў у Сірыі загінула ўжо 19 тысяч чалавек.

Ліга арабскіх дзяржаў заклікае прэзідэнта Сірыі Башара Асада пакінуць сваю пасаду «для выратавання краіны». Такая заява, паведамляе Lenta.ru, была зроблена па выніках сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЛАГ, якая прайшла ў горадзе Доха 22 ліпеня.

«Прыняўшы гэта адважнае рашэнне (сысці ў адстаўку), Башар Асад зможа пакласці канец разбурэнням і забойствам», - сказаў кіраўнік МЗС Катара шэйх Хамад бін Джасім аль-Тані, падводзячы на прэс-канферэнцыі вынікі сустрэчы. Гэтую пазіцыю, заявіў ён, падтрымалі ўсе краіны-члены ЛАГ акрамя адной. Якая менавіта краіна ўстрымалася ад прызыву Асада да адстаўкі, ён не ўдакладніў.

Акрамя таго, на сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЛАГ было вырашана заклікаць сірыйскую апазіцыю і Свабоднае сірыйскае войска сфармаваць пераходны ўрад нацыянальнага адзінства. На сустрэчы таксама было прынята рашэнне аб выдзяленні дапамогі бежанцам з Сірыі ў памеры 100 мільёнаў даляраў.

Сутыкненні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Башара Асада працягваюцца ў Сірыі з сакавіка 2011 года. Паводле дадзеных праваабарончых арганізацый, з моманту пачатку канфлікту ў Сірыі загінулі каля 19 тысяч чалавек. У сярэдзіне ліпеня 2012 года баі ў Сірыі паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі рэзка актывізаваліся. Паводле ацэнак сірыйскіх праваабаронцаў з Syrian Observatory for Human Rights, з 16 па 22 ліпеня ў краіне загінулі 1290 чалавек, у асноўным гэта мірныя жыхары.

Спробы ўрэгуляваць сітуацыю ў Сірыі дыпламатычным шляхам пакуль не прынеслі выніку. Дамагчыся выканання мірнага плана, прапанаванага спецпрадстаўніком ААН і ЛАГ Кофі Ананам, не ўдалося. Праекты рэзалюцый СБ ААН, якія пагражаюць уладам Сірыі санкцыямі за працяг гвалту, былі заблакаваныя Расеяй і Кітаем, якія валодаюць правам вета.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках