29 верасня 2024, Нядзеля, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іван Амельчанка ў турме абвясціў галадоўку

19
Іван Амельчанка ў турме абвясціў галадоўку

Іван Амельчанка, асуджаны на 12 сутак арышту, таксама абскардзіў адмову ў рэгістрацыі яго ініцыятыўнай групы ў ЦВК.

Іван Амельчанка адбывае суткі на Акрэсціна ў другой (адной з самых халодных камер) з бамжамі і трымае галадоўку. Спальнік яму не даюць. Іван размаўляў на гэтую тэму з начальнікам ЦІП і той яму сказаў, што асабіста распарадзіўся, каб спальнік яму не перадавалі. Але настрой у Івана бадзёры, як сцвярджае яго сябар Павел Вінаградаў.

З-за кратаў Амельчанка абскардзіў нерэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы.

«19 ліпеня 2012 года акруговая выбарчая камісія Каліноўскай выбарчай акругі № 108 адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па збору подпісаў грамадзян па вылучэнню мяне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Сваё рашэнне камісія матывавала тым, што я асабіста не прыйшоў з заявай, а накіраваў яе па пошце. Аднак у арт. 65 ВК РБ нічога не гаварыцца пра тое, што асоба, якая мае намер вылучацца кандыдатам у дэпутаты, павінна асабіста прысутнічаць у камісіі пры падачы заявы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.

Хачу нагадаць, што ў 2010 годзе меў месца прэцэдэнт, калі прэтэндэнт на прэзідэнцкі пост Аляксандр Лукашэнка падаў заяву ў ЦВК на рэгістрацыю не асабіста, а праз кіраўніка групы Аляксандра Радзькова. Тым не менш, ініцыятыўная група была зарэгістраваная. Лічу, што ў дачыненні да маёй ініцыятыўнай групы павінна быць прыменена такое ж правіла.

На падставе выкладзенага лічу рашэнне акруговай выбарчай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі незаконным, таму што яно супярэчыць арт. 65 ВК РБ», - цытуе дакумент zapraudu.info.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках