23 снежня 2024, панядзелак, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За зносіны з Францкевічам зняволеных кідаюць у СІЗА

7
За зносіны з Францкевічам зняволеных кідаюць у СІЗА

Такім чынам палітвязня Аляксандра Францкевіча спрабуюць прымусіць падпісаць прашэнне аб памілаванні.

Пра гэта паведаміла маці палітвязня Аляксандра Францкевіча. Хлопец адбывае пакаранне ў калоніі № 22 каля Івацэвічаў. Да нядаўняга часу да яго не было прэтэнзій, але потым за несур'ёзныя правіны яму надалі статус злоснага парушальніка, як і большасці іншых палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі. Вядома, што ціск на Францкевіча ўзмацніўся пасля таго, як у калонію прыязджаў Аляксандр Літвінскі - начальнік аддзела Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Менавіта ён кіраваў зачысткай анархістаў восенню 2010 года, паведамляе ПЦ «Вясна».

Пасля яго візіту пагражаць сталі не толькі палітвязню, але і людзям, з якімі ён меў зносіны. Адзін з вязняў быў нават змешчаны ў штрафны ізалятар.

Вядома, што ў сакавіку Аляксандр Літвінскі наведваў іншага палітвязня, Мікалая Дзядка. Яго асабліва цікавіла, ці змяніў асуджаны свае перакананні за час зняволення і ці гатовы ён папрасіць прабачэння. Адказ быў адмоўны. Пасля гэтага Мікалаю надалі статус злоснага парушальніка, пазней перавялі ў Шклоўскую калонію № 7, дзе ціск на анархіста ўзмацніўся яшчэ больш.

Прашэнне аб памілаванні выбіваюць таксама і з іншых палітвязняў. Маці Паўла Сырамалотава, які адбывае 7-гадовае пакаранне ў магілёўскай калоніі № 19 за спробу падпалу дзвярэй будынка Бабруйскага КДБ, мяркуе, што сын ужо падпісаў яго.

Такім чынам, паслядоўны ціск на палітвязняў ўзмацняецца - усе яны маюць статус злосных парушальнікаў рэжыму. А Зміцера Дашкевіча спрабуюць нават прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі выпраўленчай установы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках