16 красавiка 2024, aўторак, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эштан: Няма месца палітвязням у сэрцы Еўропы

42
Эштан: Няма месца палітвязням у сэрцы Еўропы

Прысутнасць кіраўніка МЗС Беларусі на сустрэчы ў Бруселі дала магчымасць «яшчэ раз гучна заявіць аб занепакоенасці» сітуацыяй у краіне.

Пра гэта заявіла вярхоўны прадстаўнік Еўразвяза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕЗ і Усходняга партнёрства 23 ліпеня ў Брусэлі, перадае БелаПАН.

Эштан яшчэ раз падкрэсліла, што ЕЗ занепакоены адсутнасцю павагі праў чалавека, вяршэнства закона, дэмакратыі і незалежнасці СМІ ў Беларусі.

«Мы зноў заявілі аб неабходнасці неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў, спынення любых рэпрэсій у краіне і правядзення сумленных і адкрытых парламенцкіх выбараў у верасні, - сказала Эштан. - Наша пасланне Беларусі было вельмі ясным і выразным: няма месца палітвязням у сэрцы Еўропы».

У той жа час, адзначыла кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі, ЕЗ захоўвае палітыку крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю. «Усходняе партнёрства з'яўляецца важнай платформай для Беларусі да еўрапейскіх каштоўнасцей. Мы гатовыя паглыбіць наша супрацоўніцтва, як толькі палітычная сітуацыя ў Беларусі зменіцца», - сказала яна.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках