4 траўня 2024, Субота, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашкевіча падтрымалі ў ЗША (Фота)

9

Аб'яднанне Беларускай Моладзі ў Амэрыке (АБМА) правяло акцыю каля беларускай амбасады ў Вашынгтоне.

У Вашынгтон з'ехаліся сябры АБМА са штатаў Нью Джэрсі, Нью Йорк, Пэнсільванія, Масачусэтс, Вірджынія. Беларускія эмігранты трымалі плакаты з патрабаваннем вызваліць Зміцера Дашкевіча, Паўла Севярынца і ўсіх астатніх палітвязняў, плакаты з пасланнем да Лукашэнкі аб тым, што ён будзе асуджаны справядлівым дэмакратычным судом і пакараны за свае злачынствы, паведамляе прэс-служба «Маладога фронту».

«Я была арганізатарам дэманстрацыі. Мяне вельмі ўзрушыў зварот Насты Палажанкі, у якім яна заклікала данасіць інфармацыю пра палітвязняў да ўсіх заходніх структур. Таму па даручэнні лідэра нашай арганізацыі Мікалая Цімашэнкі я арганізавала пікет каля беларускай амбасады. Я хачу, каб Зміцер ведаў пра тое, што праца па яго вызваленню вядзецца і палітычна актыўныя ўдзельнікі нашай арганізацыі штомесяц паднімаюць пытанне пра яго лёс перад амерыканскімі палітыкамі», - распавядае Алена Халадзіліна.

«Я разам з іншымі членамі АБМА прыехала падтрымаць Зміцера Дашкевіча. Мы праехалі 9 гадзін, каб дабрацца сюды. Я ўзначальваю нашу арганізацыю ў штаце Масачусэтс. Мне хацелася, каб Зміцер ведаў, што мы сочым за яго лёсам і лёсам іншых палітвязняў. Твая мужнасць, Зміцер, гэта прыклад для нас. Пытанні пра ціск на Лукашэнку мы падымаем на кожнай сустрэчы з палітыкамі ЗША», - дзеліцца Яўгенія Стаселовіч.

«Маёй задачай на акцыі было распаўсюджванне зваротаў да паслоў Еўрапейскага Звяза з патрабаваннем дамагацца вызвалення Зміцера. У звароце наша арганізацыя казала пра тое, што непаслядоўнасць Еўропы ў санкцыях да рэжыму Лукашэнкі (візіты старшыні Выбаркама Ярмошынай у Вену) цягне да ўзнікнення пачуцця ўсёдазволенасці ў яго халуёў», - кажа Зміцер Хадановіч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках