24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Правда Украины»: Восенню беларусаў чакае ўдар па даходах

28
«Правда Украины»: Восенню беларусаў чакае ўдар па даходах

Украінская газета назвала зарплаты жыхароў нашай краіны «ганебнымі».

Як вядома, у Рэспубліке Беларусь адны з самых нізкіх зарплат ва ўсёй Еўропе. З Беларуссю можа пацягацца хіба што Албанія, піша «Правда Украины».

Зрэшты, неўзабаве ганебныя зарплаты грамадзян РБ збіраюцца рэзка падняць. Зарплаты бюджэтнікаў і вайскоўцаў у бліжэйшы час вырастуць. Урад мае намер падняць стаўку першага разраду і ўжо ўнёс прапанову Аляксандру Лукашэнку.

У той жа час, цяперашнія зарплаты жадаюць лепшага, калі паглядзець на дадзеныя Белстата. Менавіта Белстат заявіў аб тым, што сярэдняя зарплата ў чэрвені перавысіла 3,7 млн. рублёў. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў Беларусі ў чэрвені склала 3752,1 тыс. рублёў і павялічылася ў параўнанні з траўнем на 5,4%. Тым часам гадавая інфляцыя ў краіне можа перавысіць 300%, - адзначаюць эксперты і аналітыкі. Па іх словах, удар па даходах беларусаў чакаецца восенню 2012 года.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках