25 снежня 2024, Серада, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каваленку прымусілі напісаць прашэнне аб памілаванні

17
Каваленку прымусілі напісаць прашэнне аб памілаванні

Палітвязень напісаў адзін радок: «Прашу вызваліць мяне».

З палітвязнем Сяргеем Каваленкай у турме сустрэліся бацька Аляксандр і брат Віталь. Бачыліся яны са зняволеным адны суткі, перадае «Радыё Свабода».

Як паведаміў Аляксандр Каваленка, статус злоснага парушальніка рэжыму яго сын атрымаў за тое, што не своечасова лёг на ложак і адмовіўся мыць туалет. Сярод асуджаных прыбіраць туалет лічыцца зневажальнай працай, таму ён адмовіўся яе выконваць.

На пытанне аб прашэнні аб памілаванні Аляксандр Каваленка адказаў, што сын напісаў толькі адзін радок: «Прашу вызваліць мяне».

Паводле слоў Аляксандра, сын не прызнаў сваёй віны. Адміністрацыя прапаноўвала напісаць прашэнне аб памілаванні прыкладна месяц таму. Палітвязень не спадзяецца на хуткае вызваленне, бо для гэтага трэба замова адміністрацыі калоніі. «А яе Сяргей не чакае, так як яго зрабілі злосным парушальнікам», - адзначыў Аляксандр Каваленка.

У калоніі не прынялі лекі для Сяргея Каваленкі, якія прывезлі сваякі. Сказалі адпраўляць пасылкай. Супраць гэтага, па словах сваякоў, выступіў начальнік медыцынскай часткі калоніі.

У калоніі працягваецца спатканне палітвязня з жонкай Аленай і сынам Валянцінам. Яно завершыцца 27 ліпеня. Малодшую дачку Сяргея Каваленкі Вікторыю са спаткання забралі з сабой брат і бацька. Па іх словах, ёй цяжка знаходзіцца з бацькам ва ўмовах калоніі. Пакуль сваякі размаўлялі з журналістамі, малышка капрызнічала.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках