24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павышэння зарплат з 1 жніўня можа не быць

18
Павышэння зарплат з 1 жніўня можа не быць

Павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду з 1 жніўня, магчыма, будзе адкладзена на больш позні тэрмін.

Аб гэтым заявіў намеснік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, перадае БелТА.

«У бліжэйшы час стане вядома, калі адбудзецца павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду - са жніўня або пазней. Магчыма, у гэтым не будзе неабходнасці», - заявіў Ермаловіч на прэс-канферэнцыі ў Менску.

«Рашэнне будзе прынята праз тыдзень», - дадаў ён.

Нагадаем, што 21 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду разглядзець пытанне аб павышэнні з 1 жніўня і ў кастрычніку бягучага года тарыфнай стаўкі першага разраду.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках