26 снежня 2024, Чацвер, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сурапіну прад'яўлена абвінавачванне?

33
Сурапіну прад'яўлена абвінавачванне?

Праваабаронцы мяркуюць, што адвакат па нейкіх прычынах хавае гэты факт.

«Мы [ПЦ «Вясна»] зыходзім з таго, што Антону Сурапіну прад'яўлена абвінавачванне. Таму што трымаць больш за дзесяць сутак у СІЗА без прад'яўлення абвінавачвання гэта найгрубейшае парушэнне Крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Улічваючы той рэзананс, які выклікаў арышт журналіста, супрацоўнікі КДБ не захочуць ісці на такое правапарушэнне», - распавёў у інтэрв'ю charter97.org праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

«Хутчэй за ўсё абвінавачванне прад'яўленае, але адвакат па нейкай прычыне гэтага не паведамляе», - дадаў Стэфановіч.

Нагадаем, 4 ліпеня беларускую мяжу незаўважаным для СПА праляцеў лёгкаматорны шведскі самалёт, з якога былі скінутыя плюшавыя мядзведзі над Менскам і Івянцом. Пасля гэтага журналіст Антон Сурапін, які першым размясціў на сваім сайце bnp.by фатаграфіі медзведзянятаў, і Сяргей Башарымаў, які раней здаваў кватэру шведам, былі арыштаваныя супрацоўнікамі КДБ.

Вядома, што Сяргею Башарымаву афіцыйна прад'яўлена абвінавачанне ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы. Пацверджання, што Антону Сурапіну таксама прад'яўлена абвінавачванне, няма, хоць журналіст знаходзіцца ў СІЗА ўжо больш тэрміну, на які можна затрымліваць грамадзяніна без прад'яўлення абвінавачвання.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках