У Бярозе забаранілі пікет у падтрымку палітвязняў
- 26.07.2012, 12:31
Праваабаронцы атрымалі адмову на заяўку аб правядзенні пікету з райвыканкама Бярозы.
Грамадскія актывісты планавалі правядзенне акцыі 4 жніўня ў цэнтры горада, каля ўваходу на малы харчовы рынак з 12.00 да 14.00. Адмова падпісана намеснікам старшыні выканкама Яўгенам Тарасюком. Пікет планаваўся ў падтрымку старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў.
У адмове выканкам спаслаўся на сваё рашэнне ад 9 лютага 2010 года № 138 «Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне». Паводле слоў Яўгена Тарасюка, акцыя планавалася на месцы, дзе масавыя мерапрыемствы не дазволены. Акрамя таго, да заяўкі на пікет не былі далучаныя копіі дагавораў з міліцыяй, камунальнікамі і медыкамі на абслугоўванне пікету. Улады абышлі ўвагай тое, што арганізатары акцыі бралі на сябе адказнасць за забеспячэнне парадку, піша ПЦ «Вясна».
Заяўнікі пікету маюць намер абскардзіць рашэнне райвыканкама.