26 снежня 2024, Чацвер, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прызнаўся: СПА правароніла шведскі самалёт

245
Лукашэнка прызнаўся: СПА правароніла шведскі самалёт

Лукашэнка пацвярджае факт незаконнага ўварвання ў паветраную прастору Беларусі лёгкаматорнага самалёта.

Службовыя асобы, якія не спынілі дадзеную акцыю, павінны панесці пакаранне, заявіў дыктатар.

«Як растлумачыць правакацыю з лёгкаматорным самалётам, які не толькі перасёк мяжу, але і беспакарана ўварваўся на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь? Бо гэта ў першую чаргу бяспека нашых грамадзян», - заявіў А.Лукашэнка ў чацвер на нарадзе аб стане работы па прывядзенню Узброеных сіл і Дзяржпагранкамітэта ў адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі, піша «Інтэрфакс».

Больш за тое, адзначыў Лукашэнка, «гэты самалёт быў своечасова выяўлены, але чаму начальнікі не спынілі гэты палёт?». «Каго шкадавалі? Гэта галавацяпства канкрэтных выканаўцаў ці памылка ў сістэме аховы дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы?», - спытаў А.Лукашэнка.

«Пры гэтым я хацеў бы шчыра і адкрыта сказаць, хто цікавіцца гэтым пытаннем і прысутным тут: мужыкі, мы ўсе людзі дарослыя, вінаватыя за гэта павінны адказваць», - заявіў ён. «З прыняццем рашэнняў я не спяшаўся па вашай просьбе. Вы хацелі гэты выпадак расследаваць дасканала. На сённяшні дзень, як я бачу, ён расследаваны дасканала, і вінаватыя за гэта павінны панесці адказнасць», - падкрэсліў А.Лукашэнка.

У гэтай сувязі, заявіў Лукашэнка, «максімум ў панядзелак мною рашэнне будзе прынята, у тым ліку і кадравыя рашэнні».

Нагадаем, 4 ліпеня сайт The Local паведаміў аб тым, што шведскі самалёт незаўважаным пераляцеў беларуска-літоўскую мяжу і раскідаў над Менскам плюшавых медзведзянятаў з лозунгам у падтрымку свабоды слова. Пазней стала вядома, што гэта піяр-акцыя агенцтва Studio Total. Мэта акцыі - прыцягнуць увагу да праблем з правамі чалавека ў Беларусі.

Мінабароны катэгарычна абвергла інфармацыю аб тым, што самалёт мог незаўважаным лётаць па тэрыторыі нашай краіны. А відэа, якое выклалі ў Інтэрнэт шведы, па словах ваенных, зроблена з грубым мантажом.

Першым размясціў на свом сайце bnp.by фотаздымкі «плюшавага дэсанта» 20-гадовы фатограф Антон Сурапін, студэнт 4 курса Інстытута журналістыкі БДУ. Ён быў затрыманы раніцай 13 ліпеня пасля ператрусу ў сваёй кватэры. У той жа вечар следчы КДБ паведаміў маці Сурапіна, што малады чалавек падазраецца ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы. Фотажурналісту пагражае да 7 гадоў турмы.

7 ліпеня 2012 года быў затрыманы і ўзяты пад варту ў СІЗА КДБ рыэлтар Сяргей Башарымаў, які здаваў у арэнду кватэру шведам. 17 ліпеня Башарымаву было прад'яўлена абвінавачванне ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы.

Напісаць каментар 245

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках