27 снежня 2024, Пятніца, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія мядзведзі атакуюць (Фота)

95

Беларускія дыпламаты настолькі спалохаліся цацак, што выклікалі паліцыю.

Плюшавыя мядзведзі зноў з'явіліся каля амбасады Беларусі ў Лондане, нягледзячы на пагрозы лукашэнкаўскіх «дыпламатаў».

Як паведамілі charter97.org арганізатары акцыі, 26 ліпеня ўжо 9 плюшавых мядзведзяў прынеслі да амбасады РБ у Лондане, у тым ліку, журналісты карпарацыі ВВС і праваабаронцы. З-за наяўнасці тэлекамер супрацоўнікі беларускай амбасады пабаяліся нават паказацца ў акне дыппрадстаўніцтва. Тым не менш яны баязліва выклікалі паліцыю, паведаміўшы, што амбасаду Беларусі «атакавалі».

На выклік прыехалі двое паліцыянтаў, якія, убачыўшы, што лукашэнкаўскіх дыпламатаў напалохалі плюшавыя мядзведзі, толькі засмяяліся.

Арганізатары акцыі распавялі паліцыі пра ганьбу беларускіх СПА, якія прапусцілі самалёт з цацкамі на тэрыторыю краіны, а таксама пра беларускіх палітвязняў у турмах і пераслед іншадумцаў у Беларусі. Верагодна, супрацоўнікі паліцыі былі інфармаваныя аб апошняй дыктатуры Еўропы і аб тым, што Лукашэнку не пусцілі на Алімпіяду ў Лондане, таму яны толькі падтрымалі мірную акцыю негвалтоўнага супраціву.

Нагадаем, што ўжо тыдзень каля будынка амбасады Беларусі ў Лондане з'яўляюцца плюшавыя медзведзяняты, як сімвал акцыі шведскіх праваабаронцаў у падтрымку свабоды слова ў Беларусі і як знак падтрымкі людзей, арыштаваных па гэтай справе. Кожны дзень медзведзянятаў становіцца больш на аднаго.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках