24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сапелка: Сітуацыя з Сурапіным нагадвае сітуацыю снежня 2010-га

7
Сапелка: Сітуацыя з Сурапіным нагадвае сітуацыю снежня 2010-га

У сітуацыі з нядопускам адваката да фотажурналіста ў СІЗА КДБ праваабаронца Павел Сапелка выказвае занепакоенасць магчымасцю паўтарэння долі арыштантаў «Плошчы-2010».

Пасля гэтых падзей яму як адвакату арыштаванага экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава таксама давялося дамагацца сустрэч са сваім падабаронным.

«Тады, у снежні 2010-га года, сапраўды таксама адвакаты сядзелі ў прыёмнай Камітэта дзяржбяспекі і чакалі, калі іх дапусцяць сустрэцца са сваімі падабароннымі, але нязменна атрымлівалі запэўніванні ў тым, што месцаў для сустрэчы няма, што гэта тэхнічныя цяжкасці і, як толькі гэтыя тэхнічныя цяжкасці адпадуць, то мы адразу ж убачым сваіх падабаронных і зможам іх пракансультаваць. А як стала вядома ўжо крыху пазней, у гэты час нашых падабаронных катавалі», - узгадвае юрыст.

Угледжваючы падабенства ў гэтых сітуацыях, Павел Сапелка лічыць, што праваабарончай супольнасці і журналістам варта трымаць гэты факт пад пільнай увагай і працягваць старанна адсочваць лёс сённяшніх вязняў СІЗА КДБ, піша ПЦ «Вясна».

Нагадаем, як ужо паведамляў сайт charter97.org, раніцай 4 ліпеня шведскі лёгкі самалёт скінуў над Беларуссю плюшавых мядзведзяў з лозунгамі ў падтрымку дэмакратыі. У сваю чаргу Мінабароны Беларусі заявіла, што парушэнняў паветранай прасторы краіны не было, а выкладзеныя ў інтэрнэце ролікі, якія даказваюць зваротнае, назвала фальсіфікацыяй.

Антон Сурапін быў адным з першых, хто апублікаваў фота плюшавых мядзведзяў у інтэрнэце. Маладога чалавека затрымалі раніцай 13 ліпеня пасля ператрусу ў яго кватэры і змясцілі ў СІЗА КДБ. Ён падазраецца ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы.

Фотажурналісту пагражае да 7 гадоў турмы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках