28 снежня 2024, Субота, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вертыкальшчыкі» вырашылі разабрацца з гастарбайтэрамі

167
«Вертыкальшчыкі» вырашылі разабрацца з гастарбайтэрамі

Старшыня Драгічынскага райвыканкама Васіль Хвацік лічыць, што да тых, хто з-за цяжкага эканамічнага становішча ў Беларусі з'язджае на заробкі за межы краіны, павінна быць зменена стаўленне з боку дзяржавы.

Размаўляючы з прэсай напярэдадні Дня горада (гэты райцэнтр у Брэсцкай вобласці адзначае сваё 560-годдзе), кіраўнік Драгічынскай «вертыкалі» прызнаў, што з працоўных калектываў раёна працягваецца адток рабочых рук у суседнюю Расею. Прычым, звальняюцца і з'язджаюць на заробкі часцяком лепшыя прафесіяналы з будаўнічых арганізацый і дарожных прадпрыемстваў. Як паведамляе charter97.org, Васіль Хвацік прызнаў, што калі не плаціць людзям нармальную зарплату, то аднойчы наступіць момант, калі працаваць будзе няма каму. Аднак пасля гэтага мясцовы чыноўнік, па сутнасці справы, паставіў ультыматум беларускім «гастарбайтэрам». «Думаю, дзяржава павінна змяніць сваё стаўленне да такіх працоўным мігрантаў, - заявіў Хвацік. - Бо яны не плацяць падаткі ў бюджэт, не папаўняюць фонд сацыяльнай абароны, але пры гэтым і самі, і іх сем'і карыстаюцца ўсімі сацыяльнымі выгодамі на радзіме, дзяржаўнымі датацыямі на паслугі ЖКГ, многія пабудавалі жыллё за ільготныя крэдыты».

Раней падобныя заявы гучалі з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі, але свайго далейшага развіцця яны не атрымалі. Цяпер ініцыятыву падхапілі мясцовыя начальнікі, спрабуючы хоць такім спосабам утрымаць кадры на радзіме. Прытым, што аплата іх працы тут і за мяжой адрозніваецца ў разы. Да таго ж Драгічынскі раён лічыцца аграрным і наяўныя прамысловыя прадпрыемствы можна пералічыць па пальцах.

Дапамагчы змяніць становішча спраў маглі б замежныя інвестыцыі, але, па словах Васіля Хваціка, бельгійскі бок адмовіўся ад свайго праекта па мадэрнізацыі мясцовага трактарарэмонтнага завода. Застаецца надзея на кітайцаў, якія зацікавіліся Антопальскай ватна-прадзільнай фабрыкай і завезлі туды абсталявання на 1 мільён еўра. А яшчэ старшыня Драгічынскага райвыканкама заклікаў мясцовых жыхароў піць толькі мінеральную ваду «Фрост», паколькі гэтае прадпрыемства з'яўляецца галоўнай крыніцай падатковых паступленняў у раённы бюджэт.

Напісаць каментар 167

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках