25 снежня 2024, Серада, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Deutschlandfunk: Беларускі спецназ пераняў вопыт у немцаў

20
Deutschlandfunk: Беларускі спецназ пераняў вопыт у немцаў

У Германіі абмяркоўваюць прычыны адстаўкі кіраўніцтва федэральнай паліцыі.

У сваім каментары нямецкае радыё Deutschlandfunk піша, што 30 ліпеня кіраўніку нямецкай федэральнай паліцыі, міністру, удзельніку ХДС Маціасу Зегеру афіцыйна паведамяць аб адстаўке.

«Аб прычынах, чаму ён павінен пакінуць пасаду, пакуль яшчэ ходзяць толькі здагадкі. Называюць кантакты з Беларуссю, барацьбу за ўладу і злоўжыванне службовым становішчам. Што на самой справе стаіць за адстаўкай - невядома. Невядома і тое, адкуль ідуць заявы аб яго сувязі з беларускім рэжымам», - адзначае Deutschlandfunk і працягвае:

«Ва ўладнай кааліцыі можна пачуць, што беларуская справа, так бы мовіць, «прыцягнута за вушы». Нягледзячы на гэта, чуткі робяць з шэфа паліцыі абвінавачанага. У такой сітуацыі лагічна было б усё ж дачакацца тлумачэнняў ад самога Зегера».

Паводле інфармацыі Deutschlanfunk, «з адстаўкай Зегера і яго намеснікаў ведамства, як гаворыцца, засталося без галавы. Супрацоўнікі міністэрства ў глыбокім расчараванні. Калі так абышліся з іх кіраўніцтвам, то што можа быць з імі самімі?»

Тым часам нямецкая апазіцыя называе прычынай адстаўкі менавіта сувязі высокіх паліцэйскіх чыноў з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік Левай партыі Германіі Грэгар Гізі у размове з журналістамі не выключыў, што беларускі спецназ міліцыі быў бы проста не ў стане настолькі жорстка прыгнясці дэманстрацыі ў Менску пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, калі б не вопыт, пераняты ў нямецкіх калег.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках