10 студзеня 2025, Пятніца, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старэйшы інспектар КДК арыштаваны за хабар

35
Старэйшы інспектар КДК арыштаваны за хабар

Яго ўзялі пры атрыманні 2,5 тысяч даляраў.

КДБ арыштаваў старэйшага інспектара па асабліва важных справах упраўлення ўласнай бяспекі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК. На працягу некалькіх гадоў ён браў хабар ад сталічных прадпрымальнікаў за дапамогу пры праблемах, якія ўзнікалі пры праверках кантралюючых органаў, паведамляе прэс-служба КДБ.

Маючы доступ да матэрыялаў праверкі, якую праводзілі ў адной са сталічных будаўнічых фірм па факце няплаты падаткаў, карумпаваны супрацоўнік фінансавай міліцыі прапанаваў заснавальніку камерцыйнай структуры аказаць дапамогу за 5 тысяч даляраў.

Пры атрыманні першай часткі хабару афіцэр быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ. Зараз на яго ўзбуджаная крымінальная справа за падбухторванне і атрыманне хабару.

КДБ таксама арыштаваў старэйшага інспектара па АУС УДФР КДК па Гродзенскай вобласці пры атрыманні хабару ў памеры 570 даляраў ЗША.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках