24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова: Урад ЗША жыве не па сродках

170
Ермакова: Урад ЗША жыве не па сродках

Кіраўнік Нацбанка прадракла ЗША дэфолт, а Еўразвязу другую хвалю крызісу.

Што чакае сусветную эканоміку ў бліжэйшыя гады, і ці пагражае планеце чарговы фінансавы крызіс?

Сваім меркаваннем з гэтай нагоды ў інтэрв'ю «Народной газете» падзялілася старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова.

«Праблема нумар адзін для сусветных фінансаў - гэта магчымы дэфолт па пазыковых абавязацельствах ЗША. Не сакрэт, што амерыканскі ўрад ужо даўно не можа жыць па сродках, а пачынаць праграму эканоміі - гэта значыць скарачаць дапамогі і розныя льготы, што немінуча прывядзе да росту сацыяльнага напружання ў краіне. Пры гэтым Злучаныя Штаты не зацікаўлены ў наступе нават «тэхнічнага дэфолту», паколькі гэта моцна ўдарыць па іх іміджу і сур'ёзна ўскладніць перспектывы атрымання новых запазычанняў», - сказала кіраўнік Нацбанка.

Ермакова таксама абвінаваціла Еўразвяз у вырашэнні эканамічных праблем шляхам выкарыстання друкаванага станка.

«Яшчэ адна глабальная праблема - пазыковы крызіс у Еўропе і перш за ўсё пазыкі Грэцыі. У прынцыпе, метады Еўрапейскага цэнтральнага банка па выратаванню краін Еўропы мала адрозніваюцца ад падыходаў Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША - стаўка на славуты друкаваны станок і выкуп пазыковых абавязацельстваў праблемных краін. Таму ва ўмовах цяперашняга крызісу ў ЕЗ выдзяленне чарговага траншу - гэта магчымасць паўплываць на фарміраванне бюджэту і скарачэнне бюджэтнага дэфіцыту праблемнай краіны. Вядома, гэта наўрад ці можа ў корані змяніць сітуацыю. Але эканоміка Еўразвяза цяпер вельмі слабая, яна яшчэ не да канца аправілася ад наступстваў крызісу 2008 года, і аб'ява дэфолту можа прывесці да катастрафічных наступстваў, таму цяпер яго, хутчэй за ўсё, ніхто не дапусціць. Фонд для дапамогі Грэцыі сфармаваны, і грошы з яго будуць вылучацца ў чаканні наступлення лепшых часоў.

Другая ж хваля крызісу можа паскорыць зніжэнне коштаў на актывы ў фінансавым сектары. Шэраг краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, якія залежаць ад прыцягнення пазыковых сродкаў у еўрапейскіх банкаў, з'яўляюцца асабліва ўразлівымі. Да таго ж крызіс еўра вымусіць Еўрапейскі цэнтральны банк для пераадолення рэцэсіі ў агляднай будучыні праводзіць стымулюючую грашова-крэдытную палітыку і падтрымліваць працэнтныя стаўкі на самым нізкім узроўні. А гэта абернецца павышэннем курсаў іх нацыянальных валют, ўзмоцніць рызыку стварэння «мыльных бурбалак» на фондавых рынках» - падзялілася сваім меркаваннем кіраўнік Нацбанка.

Пры гэтым, праблемы ў эканоміцы Беларусі Ермакова лічыць за лепшае замоўчваць.

Напісаць каментар 170

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках