26 снежня 2024, Чацвер, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал з медзведзянятамі: абяцаных кадравых рашэнняў Лукашэнкі няма

26
Скандал з медзведзянятамі: абяцаных кадравых рашэнняў Лукашэнкі няма

Дыктатар у чарговы раз не стрымаў сваё абяцанне.

Прэс-служба Лукашэнкі заявіла, што ніякіх кадравых рашэнняў у Міністэрстве абароны Беларусі, звязаных з інцыдэнтам вакол палёта над беларускай тэрыторыяй шведскага самалёта, няма, перадае «Радыё Свабода».

«Пакуль ніякай інфармацыі на гэты конт у нас няма. Сачыце за паведамленнямі на нашым сайце», - сказалі ў прэс-службе Лукашэнкі.

На мінулым тыдні дыктатар упершыню публічна прызнаў факт палёту над тэрыторыяй Беларусі шведскага лёгкаматорнага самалёта, які раскідаў плюшавых медзведзянятаў.

«Як растлумачыць правакацыю з лёгкаматорным самалётам, які не толькі перасёк мяжу, але і беспакарана ўварваўся на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь? Бо гэта ў першую чаргу бяспека нашых грамадзян», - заявіў Лукашэнка.

«Больш за тое, гэты самалёт быў своечасова выяўлены, але чаму начальнікі не спынілі гэты палёт? Каго шкадавалі? Гэта галавацяпства канкрэтных выканаўцаў ці памылка ў сістэме аховы дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы» - спытаў дыктатар.

У гэтай сувязі, заявіў Лукашэнка, «максімум у панядзелак мною рашэнне будзе прынята, у тым ліку і кадравыя рашэнні». Сёння ўжо аўторак, але да гэтага часу нейкіх кадравых перастановак дыктатар не зрабіў.

Нагадаем, 4 ліпеня шведскі самалёт незаўважаным пераляцеў беларуска-літоўскую мяжу і раскідаў над Менскам плюшавых медзведзянятаў з лозунгам у падтрымку свабоды слова. Мінабароны катэгарычна абвергла інфармацыю аб тым, што самалёт мог незаўважаным лётаць па тэрыторыі нашай краіны. А відэа, якое выклалі ў Інтэрнэт шведы, па словах ваенных, зроблена з грубым мантажом.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках