30 красавiка 2024, aўторак, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БРСМаўскія атрады адпраўляюць працаваць у калгасныя кароўнікі

47
БРСМаўскія атрады адпраўляюць працаваць у калгасныя кароўнікі

Замест «высокааплатнай» працы з бетонам будатрадаўцаў пасылаюць працаваць у калгасныя кароўнікі, а часам наогул кідаюць на волю лёсу.

Нагадаем, вясной прадстаўнікі БРСМ заявілі, што могуць забяспечыць высокімі заробкамі ўсіх, хто пагодзіцца далучыцца да працоўных атрадаў афіцыйнага саюза моладзі. Студэнтаў зазывалі ў будатрады магчымасцю зарабіць 5 ці нават 7 мільёнаў рублёў, піша generation.by.

Вядома, на такую зарплату жадаючыя папрацаваць пад сцягамі БРСМ знайшліся. Толькі ў Магілёўскай вобласці на працу на будоўлях былі мабілізаваны 2 тысячы чалавек. Праўда, заробак склаў не 5-7 млн., а 2.5-3 млн. Але гэта як раз яшчэ лепшы варыянт з усіх магчымых.

Аднак у хуткім часе студэнты моцна расчараваліся ў працы: заробкі значна скараціліся, а замест «сур'ёзных» будаўнічых работ будатрадаўцаў адправілі ў калгасы на працы ў бульбасховішчы або на рамонт рыдлёвак.

Не зразумелі, як ім «пашанцавала» з памочнікамі прадпрыемствы і іншых рэгіёнаў Беларусі. У Менскай вобласці многія будаўнічыя і камунальныя арганізацыі масава адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з БРСМ і паслуг будатрадаўцаў. Тое ж і ў Гомельскай вобласці.

Выратаваць сітуацыю спрабуюць «губернатары», якія прымушаюць падначаленых - кіраўнікоў раёнаў і сельгаспрадпрыемстваў, будаўнічых і праектных арганізацый - «даць студэнтам працу па ўмовах дагавораў».

Зрэшты, яшчэ ў пачатку лета кіраўнікі будаўнічых арганізацый папярэджвалі, што да сур'ёзных работ БРСМаўцаў дапушчаць не збіраюцца. Такое меркаванне, у прыватнасці, выказваў кіраўнік найбуйнейшай будаўнічай арганізацыі МАПІД Валерый Саўчанка, на думку якога, максімум, на што могуць разлічваць будатрадаўцы, - гэта добраўпарадкаванне тэрыторыі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках