24 лiстапада 2024, Нядзеля, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шушкевіч: У нас няма жадаючых прымаць удзел у гэтым фарсе

52
Шушкевіч: У нас няма жадаючых прымаць удзел у гэтым фарсе

Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада не будзе вылучаць сваіх кандыдатаў на «парламенцкія выбары».

«Афіцыйна мы яшчэ не праводзілі паседжанне, на якім зафіксуем сваю пазіцыю. Але ў нас няма людзей, якія хацелі б браць удзел у гэтым. Усё катэгарычна выступаюць за байкот. Зыходзячы з гэтага, я не бачу сэнсу і ў вылучэнні нашых партыйцаў у навакольныя выбарчыя камісіі», - заявіў у інтэрв'ю «Радые Свабода» лідар партыі, першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

АГП і БНФ збіраюцца вылучыць сваіх кандыдатаў у дэпутаты, але потым зняць іх, калі не будуць выкананы іх патрабаванні аб вызваленні ўсіх палітвязняў і аб ўключэнні іх вылучэнцаў у склад выбарчых камісій. Партыя «Справядлівы свет» пакуль прытрымліваецца намеру ісці да канца выбарчай гонкі.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках