24 лiстапада 2024, Нядзеля, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сумленным выбарам без Лукашэнкі суд аддаў перавагу футболу

2
Сумленным выбарам без Лукашэнкі суд аддаў перавагу футболу

Суд Ленінскага раёна Брэста прыняў рашэнне адмовіць у задавальненні скаргі актывіста АГП Марата Несцярэнкі на забарону пікета «За сумленныя выбары без «Лукашэнкі».

Актывіст АГП лічыць рашэнне намесніка старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Хафізава Вячэслава Таліпавіча аб адмове ў правядзенні пікета 15 траўня 2012 года ў дазволеным гарвыканкамам месцы неправамерным і парушаючым права на свабоду выказвання свайго меркавання і права на мірныя сходы, гарантаванае ў артыкулах 33, 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і зафіксаванае ў артыкулах 19 і 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, паведамляе прэс-служба АГП.

«Хачу адзначыць, што рашэннем Хафізава было забаронена правядзенне пікетаў не толькі мне, але і яшчэ двум маім калегам, якія падалі заяўкі на той жа дзень, але на іншы час, у тым жа, і ў іншым месцы, - адзначыў Марат Несцярэнка. - Палітычная падаплёка дадзеных забаронаў, такім чынам, робіцца цалкам відавочнай. Зусім няшмат засталося да пачатку так званых «выбараў» у ППНСРБ. Узгадаем самыя грубыя парушэнні выбарнага заканадаўства падчас выбарчых кампаній мінулых гадоў, фальсіфікацыі падлікаў вынікаў галасавання, наўмыснае неўключэнне прадстаўнікоў дэмакратычных сіл у склад камісій усіх узроўняў па смяхотных падставах, абсалютна непрапарцыйнае размеркаванне доступу да СМІ кандыдатаў ад апазіцыі і праўладных кандыдатаў. Механізм фальсіфікацыі вынікаў галасавання працягвае працаваць па ранейшай схеме. У гэтай сувязі, мая заяўка на правядзенне пікета «За сумленныя выбары без Лукашэнкі» стала толькі чарговым індыкатарам падрыхтаванасці ўлад да фальсіфікацыі вынікаў галасавання на хуткай парламенцкай кампаніі.

Адмоўнае рашэнне матывавана тым, што ў заяўленым месцы «будуць праходзіць спаборніцтвы па футболе». Натуральна, іншае месца – час, для рэалізацыі майго права на свабоду выразу майго меркавання і свабоду правядзення масавых мерапрыемстваў, дадзена не было. Улады дзейнічаюць сваім старым правераным метадам. Лічу, што сённяшнім рашэннем суда ў чарговы раз «узаконены» парушэнні грамадзянскіх праў, гарантаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках