24 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БХД: Пачаліся рэпрэсіі супраць прыхільнікаў байкоту

3
БХД: Пачаліся рэпрэсіі супраць прыхільнікаў байкоту

Беларуская хрысціянская дэмакратыя распаўсюдзіла заяву, у якой выказала абурэнне прысудам, вынесеным 5 ліпеня віцебскай актывістке Алене Семенчуковай.

Алена атрымала 10 сутак арышту за «непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі»: у заплечніку актывісткі знайшлі 34 улёткі за байкот «выбараў», паведамляе прэс-служба БХД.

«Так званае «непадпарадкаванне» заключалася ў упэўненасці, што ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам заклік да байкоту, як і сам байкот, - права кожнага грамадзяніна. Прысуд актывісткі відавочна парушае яе канстытуцыйныя правы на свабоду думкі і на распаўсюджванне інфармацыі.

Дадзены факт, а таксама прысуд актывісту «Маладога фронту» Яўгену Гуцалеву, якога аштрафавалі за распаўсюджванне ўлётак, яскрава сведчаць, што ў Беларусі пачаліся масавыя рэпрэсіі супраць прыхільнікаў байкоту. Гэтыя затрыманні і суды паказваюць панічны страх улад перад байкотам парламенцкіх «выбараў», - гаворыцца ў спецыяльнай заяве БХД, распаўсюджанай 6 ліпеня.

Алену Семенчукову за яе грамадска-палітычную дзейнасць ужо пазбавілі магчымасці навучання ў прэстыжным універсітэце Віцебска і зараз перашкаджаюць яе паступленню ў адзін з еўрапейскіх ВНУ, бо менавіта на час яе арышту даводзіцца сумоўе, адзначаюць у БХД.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках