25 снежня 2024, Серада, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Каваленка стаў «злосным парушальнікам рэжыму»

18
Сяргей Каваленка стаў «злосным парушальнікам рэжыму»

Віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ Сяргей Каваленка ў магілёўскай калоніі № 19 атрымаў характарыстыку «злоснага парушальніка рэжыму».

Пра гэта БелаПАН паведаміла яго жонка Алена Каваленка.

Ёй невядома, за якія парушэнні мужу быў прысвоены такі статус. «Факт у тым, што ў сувязі з гэтым ён атрымаў абмежаванні на грашовыя сродкі, якія можа траціць у турме на прадукты. Калі раней ён мог мець 500 тысяч рублёў, то цяпер толькі 100 тысяч», - заявіла Алена Каваленка.

Паводле яе слоў, медыцынская пасылка, якую яна адправіла мужу з паштовага аддзялення, якое абслугоўвае магілёўскую калонію № 19, да Сяргея Каваленкі яшчэ не дайшла, хоць мінуў ўжо тыдзень.

Сяргей Каваленка быў затрыманы 19 снежня 2011 года па абвінавачванні ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Гаворка ідзе аб пакаранні, якое было вынесена апазыцыянеру ў траўні 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска. У лютым гэтага года Каваленку асудзілі на два гады і адзін месяц пазбаўлення свабоды з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля затрымання ён абвясціў галадоўку пратэсту, якая доўжылася з невялікімі перапынкамі каля двух месяцаў.

18 траўня Віцебскі абласны суд адмовіўся задаволіць касацыйную скаргу Каваленкі на прысуд. У магілёўскую калонію апазіцыянер быў этапаваны 19 траўня.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках