24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны не прызнаецца, колькі каштаваў парад (Відэа)

29

Замест гэтага адзін з ідэолагаў беларускага войска выкрывае «калабарацыяністаў» і іх «паслядоўнікаў-либероідаў» і заяўляе аб сакральнасці свята 3 ліпеня.

Паводле словаў начальніка ўпраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзіміра Макарава, кошт ваеннага параду на Дзень Незалежнасці 3 ліпеня ўкладваецца ў выдаткі дзяржавы на абарону краіны. Аб гэтым ён заявіў у сваім артыкуле на сайце Міністэрства абароны. Гэтай публікацыяй ён адказвае на «млявыя традыцыйныя абвінавачванні ў неабгрунтаваным марнатраўстве», перадае «Белсат».

Пачатак пампезнага параду 3 ліпеня

«Ваеннае ведамства неаднаразова публікавала дадзеныя аб тым, што ваенныя выдаткі Беларусі за апошняе дзесяцігоддзе не перавышаюць 1,49% ВУП, а ў бягучым годзе складаюць крыху больш за 1%, - піша Макараў. - Для параўнання: у СССР у асобныя пасляваенныя гады вайсковыя выдаткі дасягалі 20% і нават 40% ад ВУП. Стандарт НАТА зараз складае 2% ад ВУП, але эканамічны крызіс закрануў і краіны альянсу, у мінулым годзе адзначалася, што ва ўмовах эканамічнай нестабільнасці патрабаванні ў частцы абаронных выдаткаў на ўзроўні 2% ад ВУП выконвалі толькі пяць дзяржаў».

У мінулым годзе, падчас цяжкага эканамічнага крызісу, Міністэрства абароны таксама наўпрост не назвала коштаў параду. Уладзімір Макараў у адной са сваіх публікацый заявіў, што «ў перакладзе на каўбасу» эканомія ад адмены параду была б дастатковай, «каб выдаць не больш чым па 10 грамаў каўбасы кожнаму жыхару рэспублікі». Пазней ваенны ідэолаг тлумачыў такія дзіўныя падлікі «палітычнай сатырай».

«Калабарацыяністы» і іх «паслядоўнікі-либероіды»

У сваім новым артыкуле Макараў нечакана пачаў выкрываць апазіцыю і «калабарацыяністаў»: «3 ліпеня - гэта не свята апазіцыі. Апазіцыя ненавідзіць гэтую святую для беларусаў дату і нават не хавае гэтага. Нянавісць радыкалаў-либероідаў да савецкага мінулага, нянавісць да гэтага, нянавісць да беларускіх улад - усё гэта пераплялося і на працягу апошніх 16 гадоў выплюхваецца на інтэрнэт-старонках нібыта незалежных сайтаў».

«Супраціўнікам ваеннага парада і адначасова прыхільнікам калабарацыяністаў-здраднікаў» Макараў раіць «перыядычна нагадваць ўрокі гісторыі і ведаць, як у гады Вялікай Айчыннай вайны, у несупаставіма больш цяжкай абстаноўцы 1941-га, менавіта 7 лістапада праводзіўся Ваенны парад у Маскве, сімвалізуючы будучую Вялікую Перамогу».

Дэманстрацыя (не) баяздольнасці?

Цяперашні парад у афіцыйны Дзень Незалежнасці складаўся з двух частак: ваеннага парада і карнавальнага элемента. Першая частка праходзіла з удзелам больш за 4000 вайскоўцаў і каля 200 адзінак баявой тэхнікі.

Перад трыбунамі гледачоў прайшла тэхніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны і асноўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі беларускай арміі. Агульная працягласць параднага разліку тэхнікі перавысіла 2 км.

Асаблівую частку ў ваенным парадзе займала тэхніка войскаў супрацьпаветранай абароны. Аднак на наступны дзень, 4 ліпеня, паветраную прастору Беларусі неўзаметку парушылі двое шведскіх пілотаў, якія скінулі на Івянец і адзін з раёнаў Менска плюшавых мішак. Потым яны паспяхова вярнуліся ў Літву, не заўважаныя беларускімі супрацьпаветранымі сіламі. Літоўскія памежнікі пацвердзілі факт парушэння дзяржаўнай мяжы, беларускае ж Міністэрства абароны гэтыя факты абвергла, а відэа з палёту назвала «відэамантажом і фоташопам».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках