26 снежня 2024, Чацвер, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВВС World News: Звальненне генералаў выклікана абурэннем Масквы (Відэа)

57

Сюжэт пра «плюшавае бамбаванне» і яго наступствы выйшаў сёння на тэлеканале ВВС World News.

Гэта відэа знята падчас сакрэтнага палёту над тэрыторыяй Беларусі, перадае карэспандэнт тэлекампаніі (пераклад - charter97.org). Шведы скінулі над краінай плюшавых мядзведзяў на парашутах, каб падтрымаць патрабаванні свабоды слова і выказаць пратэст супраць аўтакратычнага кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Беларускія ўлады назвалі відэа правакацыяй і адмовіліся прызнаць факт перасячэння шведскім самалётам беларускай мяжы.

Тым не менш, праз некаторы час пасля інцыдэнту КДБ арыштаваў Антона Сурапіна - маладога незалежнага журналіста, які апублікаваў фота плюшавых мядзведзяў у Інтэрнэце.

«Спачатку не было ніякай актыўнасці з боку пракурора. Потым абвінавацілі ў парушэнні часткі 3 артыкула 371 Крымінальнага кодэкса - у садзейнічанні перасячэнню дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь. Што датычыцца маёй рэакцыі - я лічу гэта смешным, - кажа Андрэй Сурапін, бацька затрыманага журналіста. - Кожны рэагуе па-рознаму, але суседзі, знаёмыя, сябры падтрымліваюць нас».

У панядзелак 23 ліпеня, калі па законе Антону павінны былі альбо прад'явіць абвінавачванне, альбо вызваліць, яго пакінулі ў турме без усялякіх тлумачэнняў. Яго адвакат адмовілася паведаміць, ці прад'яўлена афіцыйнае абвінавачванне, спасылаючыся на «тайну следства».

Мясцовыя журналісты адказалі ўласнай акцыяй на маўчанне улад.

«Мы хацелі нагадаць спецслужбам, што журналісты не будуць маўчаць, калі іх калег кідаюць у турму за публікацыю адной фатаграфіі», - кажа журналіст Алесь Пілецкі.

Удзельнікі кампаніі ў падтрымку Сурапіна адзначаюць, што гэта не першы выпадак пераследу незалежных журналістаў беларускімі спецслужбамі.

Учора Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку кіраўнікоў ваенна-паветраных сіл і памежкамітэта з-за таго, што пілотам шведскага самалёта ўдалося скінуць плюшавых мядзведзяў з заклікамі да свабоды слова. Афіцыйныя СМІ прызналі факт палёту толькі на мінулым тыдні. Адхіленыя ад пасады старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта генерал-маёр Ігар Рачкоўскі і камандуючы СПА генерал-маёр Зміцер Пахмелкін.

Стан беларускіх СПА шырока абмяркоўваецца ў мясцовых незалежных СМІ, а таксама ў маскоўскай прэсе. Аналітыкі кажуць, што гнеў Лукашэнкі быў выкліканы абурэннем Масквы, таму што Расея дапамагала распрацоўваць паветраную абарону краіны.

Сітуацыя нагадвае 1987 год, калі нямецкі пілот Маціяс Руст паставіў у няёмкае становішча кіраўніцтва Савецкага Саюза, здзейсніўшы пасадку на Чырвонай плошчы ў Маскве.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках