26 снежня 2024, Чацвер, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Шведы паказалі сапраўдную «моц» СПА Беларусі

9
Станіслаў Шушкевіч: Шведы паказалі сапраўдную «моц» СПА Беларусі

Былы старшыня Вярхоўнага Савета лічыць, што адстаўкі кіраўнікоў сілавых ведамстваў нічога не зменяць у існуючай закасцянелай структуры бяспекі краіны.

Аляксандр Лукашэнка зняў з пасады старшыні Дзяржаўнага памежнага Камітэта Ігара Рачкоўскага і камандуючага ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Зміцера Пахмелкіна. Шэраг кіраўнікоў сілавых ведамстваў атрымалі службовыя спагнанні. На думку Станіслава Шушкевіча, Аляксандр Лукашэнка выкарыстаў повад, каб чарговы раз памяняць нязручных яму або падазроных кіраўнікоў сілавых структур.

- Гэта адзіны метад кіравання - частая змена, таму што не можа такога быць, каб людзі высокага ўзроўню не разумелі, хто такі Лукашэнка, і не прадпрымалі б мер, каб яго адсунуць ад улады і паставіць на тое месца, якое ён заслугоўвае. Таму гэтыя змены - спосаб яго існавання, бо ў іншым выпадку яно хутка скончыцца. Я ў гэтым перакананы. І кіраўнікам часам трэба паказаць, кім яны з'яўляюцца. Таму Лукашэнка іх скідае, змяняе: яны гэтага заслугоўваюць, - цытуе Шушкевіча «Радыё Рацыя».

Па словах Шушкевіча, тое, што адбываецца, нагадвае цырк ці тэатр. Паказальна, што палёт шведскага самалёта адбыўся раніцай 4 ліпеня, адразу пасля святкавання афіцыйнага Дня Незалежнасці з велізарным ваенным парадам, а таксама выступам Аляксандра Лукашэнкі, дзе ён казаў аб стварэнні сумесна з Расеяй сучаснай і эфектыўнай сістэмы абароны, у тым ліку і супрацьпаветранай. «А шведы паказалі сапраўдную «моц» супрацьпаветранай абароны, праляцеўшы над Беларуссю, дзе хацелі, - яе няма», - адзначае Шушкевіч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках