3 траўня 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За здзекі над бакланамі - штраф у 23 мільёна

36
За здзекі над бакланамі - штраф у 23 мільёна

Крымінальную справу не заводзілі, таму што бакланы - не паляўнічы від птушак.

Суд Чашніцкага раёна прыняў рашэнне аштрафаваць жыхара Чашніцкага раёна за жорсткае абыходжанне з птушанятамі баклана на 2,5 мільёна рублёў і спагнаць у даход дзяржавы шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю ў памеры 20,7 мільёнаў, паведамляе БелТА.

Мужчына, які адрэзаў дзюбы больш чым сотні птушанят бакланаў, апынуўся рыбаком мясцовай рыбнай гаспадаркі. Тлумачачы свой жорсткі ўчынак у судзе, ён сказаў, што «чуў пра шкоду, якую бакланы наносяць, таму што знішчаюць рыбу ў вялікіх колькасцях». Паводле яго слоў, птушанятам ён адварочваў галовы, а затым зрэзаў верхнюю частку дзюбы.

Нагадаем, у сярэдзіне чэрвеня на востраве аднаго з вадаёмаў, размешчаным у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, арнітолагі выявілі амаль 100 птушанят бакланаў, у якіх былі адрэзаныя дзюбы. Знявечаных птушанят адлавілі і ўсыпілі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках