20 траўня 2024, панядзелак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы беспілотнік абышоўся Беларусі ў паўмільёна даляраў (Фота)

163

Распрацоўвалі аўтаматызаваны самалёт чатыры гады.

Распрацоўка першага беларускага беспілотнага лятальнага апарата (БПЛА) пачалася яшчэ ў 2008-м, а цалкам гатовы беспілотны авіяцыйны комплекс, які ўключае ў сябе сам беспілотнік «СЦЕРХ-БМ», пункт кіравання і пункт тэхнічнага абслугоўвання, быў гатовы ў 2012-м, піша Оnliner.by.

Па знешнім выглядзе беспілотнік нагадвае мадэлі самалётаў на радыёкіраванні. Толькі памеры яго некалькі больш: даўжыня 3 метра і размах крылаў 3,8 метра.

Айчынны БПЛА мяркуецца выкарыстаць для буксіроўкі авіяцыйных мішэняў, а таксама для разведкі і маніторынгу зададзеных участкаў мясцовасці. Сам беспілотнік з'яўляецца часткай беспілотнага авіяцыйнага комплексу з сістэмай кіравання і кантролю, якая мантуецца на шасі МАЗа або УРАЛа.

На дадзены момант зборка беспілотніка вядзецца ў лабараторыі Менскага авіярамонтнага завода. Іх серыйную вытворчасць плануюць пачаць у 2013 годзе. Прыблізны кошт распрацоўкі ўсяго комплексу, па словах генеральнага дырэктара Менскага авіярамонтнага завода Яўгена Вайцеховіча, склала 500 тысяч даляраў. Арыентыровачны кошт беспілотніка ў базавай камплектацыі складзе 250 тысяч даляраў. Аднак начынне БПЛА можа дапаўняцца па патрабаванню заказчыка зусім рознай апаратурай, і тады кошт аднаго беларускага беспілотніка можа дасягаць паўмільёна даляраў.

Таксама трэба ўлічваць, што прадаецца не асобны экзэмпляр БПЛА, а цэлы беспілотны комплекс з сістэмай транспарціроўкі, кіравання і тэхнічнага абслугоўвання на базе аўтамабіляў МАЗ або УРАЛ. А гэта дадатковыя выдаткі. Такім чынам, кошт ўсяго комплексу можа дасягаць 1,5-2 мільёнаў даляраў. Замежных камплектуючых у беспілотніку, па словах галоўнага інжынера Менскага авіярамонтнага завода Алега Манчанка, не больш за 10%.

Распрацоўшчыкі апарата лічаць, што знайдуць дастатковую колькасць заказчыкаў як у Беларусі, так і за мяжой. Ужо вядуцца перамовы з Расеяй, Венесуэлай і Кубай, вялікія надзеі ўскладаюцца на краіны афрыканскага кантынента.

Напісаць каментар 163

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках