20 траўня 2024, панядзелак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Менскія цепласеткі» выпрабавалі трубу - у жылым доме выбіла вокны і заліло кватэры (Фота)

34

На Партызанскім праспекце з-пад зямлі біла бруя кіпеню вышынёй з пяціпавярховы дом.

Каля дома № 45 па сталічным Партызанскім праспекце праводзіліся планавыя працы на цепласетках. Ажыццяўлялі іх спецыялісты РЭС-3 «Менскіх цепласетак». У выніку прац, з-пад зямлі забіў велізарны «гейзер». Магутныя бруі гарачай вады выбілі трывалыя шклопакеты, залілі некалькі кватэр і маёмасць у іх, напалохалі жыхароў. Тое, што пры гэтым абышлося без пацярпелых, - сапраўдны цуд, паведамляе TUT.by.

Да ратавальнікаў рабочыя не звярнуліся, таму і МНС да ліквідацыі дадзенай сітуацыі не прыцягвалася.

Спецыялісты «Менскіх цепласетак», у рэшце рэшт, справіліся з НЗ уласнымі сіламі, толькі пры гэтым быў нанесены сур'ёзны матэрыяльны ўрон жыхарам дома.

Зразумела, ратавальнікі туды ўсё ж такі прыехалі - нягледзячы на адсутнасць «афіцыйнага запрашэння» ад непасрэдных вінаватых таго, што здарылася. Спецыяльная група Цэнтра аператыўнага кіравання МДУ МНС зараз прысутнічае на месцы і вядзе разгляд па дадзенай сітуацыі.

Фота TUT.by, Onliner.by

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках