Лукашэнка павіншаваў сябра Фідэля Кастра з 86-годдзем
25- 13.08.2012, 12:08
Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Фідэля Кастра Руса з днём нараджэння.
Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідэра.
«Беларусь і Куба ў красавіку 2012 года адзначылі 20-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін. За гэты перыяд беларуска-кубінскія сувязі, заснаваныя на прынцыпах дружбы, узаемаразумення і даверу, дасягнулі высокага ўзроўню стратэгічнага партнёрства», - гаворыцца ў віншаванні.