24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя затрымала польскіх хуліганаў, якія збілі беларусаў

Паліцыя затрымала польскіх хуліганаў, якія збілі беларусаў

4 чалавекі знаходзяцца ў распараджэнні паліцыі.

Пра гэта распавялі ў галоўным офісе варшаўскай паліцыі.

«Група палякаў сышла з поля перад прыездам паліцыі. Але ўжо праз пару гадзін былі вызначаны іх дадзеныя, а таксама месцы, у якіх яны маглі знаходзіцца. Учора былі затрыманыя трое мужчын, а сёння раніцай чацвёрты. Зараз праводзяцца дзеянні, накіраваныя на высвятленне іх удзелу ў разбоі і ў бойцы. Зараз яны знаходзяцца ў паліцыі, іх дапытваюць », - распавёў «Еўрарадыё» прэс-сакратар галоўнага офіса варшаўскай паліцыі Марыюш Мрозек.

Паводле яго слоў, пакуль рана казаць пра нейкае пакаранне, але хутка будзе сфармулявана абвінавачванне.

Разам з допытам хуліганаў, якія справакавалі бойку, паліцыянты збіраюць паказанні ад пацярпелых. Таксама паліцыя спрабуе знайсці фотаапарат, скрадзены ў фотакарэспандэнта сайта charter97.org Івана Межуя.

Нагадаем, хуліганы зламалі нос судырэктару Беларускага дома Зміцеру Бародке, а таксама разбілі галаву і зламалі палец фотакарэспандэнту charter97.org Івану Межую.

Турнір на Кубак Беларускага дома ў Варшаве павінен быў адбыцца 12 жніўня ў Варшаве. У ім збіраліся паўдзельнічаць каманды «Еўрарадыё», «Белсату», актывісты «Еўрапейскай Беларусі», «Беларускай нацыянальнай памяці» і Беларускага дома.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках