25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Астапчук: У ліпені пробы на допінг былі адмоўнымі

45
Надзея Астапчук: У ліпені пробы на допінг былі адмоўнымі

Беларуская спартсменка, у якой забралі залаты медаль, пакуль не каментуе абвінавачванні ва ўжыванні допінгу.

Надзея Астапчук у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ сказала, што пра свае далейшыя дзеянні яна паведаміць пасля вяртання беларускай дэлегацыі з Лондана.

«Пракаментаваць нічога не магу, таму што ніякай інфармацыі яшчэ няма, акрамя той, якую абвясцілі. Чакаю, калі вернецца наша дэлегацыя з Лондана і прывязе дакументы. Будзем вырашаць, што рабіць далей і як змагацца, таму што такога проста быць не можа. У мяне былі беларускія і міжнародныя пробы. 28 ліпеня яны былі адмоўнымі», - сказала яна.

Нагадаем, беларуску выкрылі ва ўжыванні допінгу і пазбавілі золата Алімпіяды-2012 у штурханні ядра.

Міжнародны алімпійскі камітэт абвясціў аб самім гучным допінгавым скандале Алімпійскіх гульняў 2012 года, якія ўчора зачыніліся ў Лондане. Допінг-проба беларускай лёгкаатлеткі Надзеі Астапчук, якая была ўзятая 5 жніўня пасля яе перамогі ў алімпійскім турніры па штурханню ядра, паказала наяўнасць у арганізме забароненага рэчыва - меценалона.

Ні ў Міжнародным Алімпійскім камітэце, ні ў НАКе Беларусі і Міністэрстве спорту і турызму нашай краіны пакуль сітуацыю не каментуюць. Трэба сказаць, што допінгавыя скандалы перыядычна здараюцца. Што датычыцца нашай краіны, то чатыры гады таму на папярэдняй Алімпіядзе ў Пекіне за ўжыванне забароненых прэпаратаў былі дыскваліфікаваныя кідальнікі молата Іван Ціхан і Вадзім Дзевятоўскі. Аднак спартсмены даказалі, што Міжнародны Алімпійскі камітэт памыліўся, і ўзнагароды ім вярнулі праз суд.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках