24 лiстапада 2024, Нядзеля, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі запатрабавалі вярнуць амбасадара Швецыі ў Беларусь (Фота)

3

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі ў Гомелі серыю адзіночных пікетаў.

Маладыя людзі патрабавалі вяртання ў краіну шведскага амбасадара Стэфана Эрыксана, высланага з Беларусі, піша ffight.org.

Нагадаем, Стэфан Эрыксан не атрымаў акрэдытацыю і быў высланы з Беларусі 3 жніўня. Дыпламатычны скандал стаў працягам гісторыі шведскага «плюшавага дэсанта».

4 ліпеня беларускую мяжу незаўважна для СПА перасёк лёгкаматорны шведскі самалёт. Над Івянцом і ўскраінамі Менска з яго былі скінутыя плюшавыя мядзведзі з плакатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады Беларусі не прызнавалі факту палёта да 26 ліпеня, заяўляючы, што «вядзецца праверка». Тым часам былі затрыманыя фатограф Антон Сурапін, які выклаў у інтэрнэце фота плюшавых мядзведзяў, знойдзеных пад Івянцом, а таксама рыэлтар Сяргей Башарымаў, які ў Менску здаваў шведам кватэру. Маладым людзям прад'явілі абвінавачванні ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы. Ім пагражае да 7 гадоў турмы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках