26 лiстапада 2024, aўторак, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі заблакаваны сайт назірання за самалётамі

52

Адміністрацыя рэсурсу мяркуе, што гэта можа быць звязана з «плюшавым дэсантам».

Праект Flightradar24 быў створаны ў 2007 годзе шведскай кампаніяй Travel Network. Ён дазваляе ў рэжыме рэальнага часу назіраць на карце за самалётамі, якія ляцяць ва ўсім свеце і атрымліваць інфармацыю аб тыпе самалёта, бартавым нумары, прыналежнасці да авіякампаніі, месцы адпраўлення і пасадкі, вышыні ў дадзены момант і хуткасці.

Паветранае становішча можна было назіраць і ў небе Беларусі. У цяперашні час абаненты шэрагу правайдэраў маюць цяжкасці з доступам да рэсурсу.

Адміністрацыя рэсурсу ў твітэры пракаментавала абмежаванне доступу. «Магчыма сайт заблакаваны беларускімі ўладамі з-за шведскага «плюшавага дэсанта». Колькасць наведвальнікаў з Беларусі ўпала на 90%», - паведамляе яна.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках