3 траўня 2024, Пятніца, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АДКБ рыхтуюць да падаўлення народных пратэстаў?

7
АДКБ рыхтуюць да падаўлення народных пратэстаў?

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) прырастае новай сілавой структурай - міратворчымі кантынгентамі.

У кастрычніку яны правядуць першыя ваенныя вучэнні «Непарушнае братэрства-2012» (НБ-2012), піша расейская «Независимая газета». Задума гэтых манеўраў на днях была зацверджана аб'яднаным штабам арганізацыі. У адрозненне ад Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) і Калектыўных сіл хуткага рэагавання (КСХР), якія за час існавання АДКБ не былі задзейнічаны для калектыўнай абароны, міратворчыя сілы арганізацыі накіраваны на рашэнне канфліктаў на тэрыторыі былога СССР.

У НБ-2012 прымуць удзел міратворчыя кантынгенты ўзброеных сіл ўсіх шасці дзяржаў АДКБ: Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расеі і Таджыкістана.

Аб тым, што блакітныя каскі АДКБ могуць быць выкарыстаны для падтрымання міру ў зонах магчымых узброеных канфліктаў як «на тэрыторыі дзяржаў - членаў АДКБ, так і пры неабходнасці за іх межамі, але па мандаце ААН», казаў яшчэ ў 2008 годзе генеральны сакратар арганізацыі Мікалай Бардзюжа. Дадзеныя заявы былі зробленыя пасля хуткаплыннай вайны Расеі з Грузіяй. Фармальна гэтаму нічога не замінае. Пагадненне «Аб міратворчай дзейнасці АДКБ», прынятае яшчэ на саміце ў Душанбэ ў 2007 годзе, зараз ратыфікавана ўсімі дзяржавамі АДКБ. На шчасце, падобных канфліктаў на постсавецкай тэрыторыі пакуль няма. Хоць прыцягнуць міратворцаў для вырашэння канфлікту з узброенай апазіцыяй у Горным Бадахшане Таджыкістана заклікаў нядаўна Аляксандр Лукашэнка. Кіраўніцтва АДКБ на гэта не пайшло, і сітуацыю ў Таджыкістане «разруліў» мясцовы спецназ. Але гэта не значыць, што дзяржавы АДКБ, у тым ліку Таджыкістан, ігнаруюць верагоднасць узнікнення маштабных некіравальных канфліктаў, падобных тым, што адбываліся нядаўна ў некаторых арабскіх краінах. Тут міратворчая дапамога будзе проста неабходная. Напрыклад, у Таджыкістане пасля распаду СССР мясцовыя ўлады не змаглі справіцца з ўзброенай апазіцыяй. І для яе нейтралізацыі былі створаны Калектыўныя міратворчыя сілы, куды ўвайшлі воінскія кантынгенты ад Расеі, Узбекістана, Казахстана і Кыргызстана. У кіраўніцтве АДКБ, падобна, не выключаюць паўтарэння падобных падзей не толькі ў Таджыкістане, але і ў іншых краінах СНД.

Так ці інакш міратворчыя кантынгенты АДКБ ужо, падобна, створаны і гатовыя да рэальных дзеянняў. Прадстаўнік Сухапутных войскаў РФ падпалкоўнік Мікалай Донюшкін паведаміў, што вучэнні з міратворчымі кантынгентамі дзяржаў - членаў АДКБ «Непарушнае братэрства-2012» пройдуць «на палігонах Ілійскі, Шошкала і Бераг у Казахстане з 8 па 17 кастрычніка». Будзе задзейнічана больш за тысячу вайскоўцаў са складу дэсантна-штурмавых, горнастралковых і іншых падраздзяленняў і органаў кіравання. Па словах афіцэра, манеўры «будуць накіраваныя на падрыхтоўку і вядзенне аперацыі па падтрыманні міру ў рэгіёне калектыўнай бяспекі». Які менавіта рэальны канфліктны рэгіён абраны для адпрацоўкі міратворчых задач, не паведамляецца. Хоць, як відаць з задумы вучэнняў, ім можа быць любая тэрыторыя дзяржаў Цэнтральнай Азіі і Закаўказзя, якія ўваходзяць у АДКБ. Паколькі ў любой з іх маюцца рэальна дзеючыя або патэнцыйныя канфлікты, дзе дапамога міратворцаў будзе нялішняй. У ходзе вучэнняў, удакладніў прадстаўнік Сухапутных войскаў, «прадугледжана адпрацоўка такіх дзеянняў, як раз'яднанне канфліктуючых бакоў і кантроль за выкананнем умоў перамір'я, спыненне супрацьпраўнага ўвозу ў зону канфлікту баявой тэхнікі, зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, суправаджэнне калоны з гуманітарным грузам і адбiццё нападу на яе, размініраванне».

Камандуючы Аэрамабільнымі войскамі Казахстана генерал-маёр Адылбек Алдабергенаў заявіў на днях, што «правядзенне вучэння менавіта на тэрыторыі Казахстана набывае асаблівую значнасць з-за таго, што цяпер Казахстан старшынствуе ў АДКБ. Акрамя таго, цяперашні перыяд адзначаны тым, што з моманту падпісання Дамовы аб калектыўнай бяспецы прайшло 20 гадоў, і да таго ж у гэтым годзе Арганізацыі Дамовы спаўняецца 10 гадоў». Між тым некаторыя казахстанскія СМІ адзначаюць, што вучэнні НБ-2012 у іх краіне праводзяцца і для таго, каб у будучыні адпрацаваць міратворчыя задачы па спыненні масавых беспарадкаў, якія мелі месца ў мінулым годзе ў казахстанскім горадзе Жанаозен (былы Новы Узень). Тады некаторыя каментатары ўжо назвалі выступы нафтавікоў «працягам арабскай вясны на постсавецкай прасторы».

Пагадненне «Аб міратворчай дзейнасці АДКБ»

Дакумент вызначае, што «міратворчая дзейнасць АДКБ мае на ўвазе мірныя дзеянні па вырашэнню спрэчак, а таксама калектыўныя дзеянні дзяржаў - членаў АДКБ з выкарыстаннем вайсковага, міліцэйскага (паліцэйскага) і грамадзянскага персаналу па прадухіленні, стрымліванні і спыненні вайсковых дзеянняў паміж дзяржавамі (альбо ў межах дзяржавы)». Для камплектавання міратворчых сіл члены АДКБ выдзеляць на пастаяннай аснове міратворчыя кантынгенты. Паказаныя кантынгенты будуць абсталёўвацца сумяшчальнымі ўзорамі ўзбраення і сувязі і ўдзельнічаць у рэгулярных сумесных ваенных вучэннях. У адпаведнасці з пагадненнем рашэнне аб правядзенні міратворчай аперацыі на тэрыторыях дзяржаў - членаў АДКБ прымаецца Саветам калектыўнай бяспекі на падставе афіцыйнага звароту дзяржавы-удзельніка аб правядзенні на яго тэрыторыі такой аперацыі, а на тэрыторыі дзяржавы, якая не ўваходзіць у АДКБ, - Саветам Бяспекі ААН. У РФ у якасці міратворчай вызначана 15-я асобная мотастралковая брыгада, дыслакаваная ў Самарскай вобласці. У Казахстане - так званы Казбат,: батальён нацыянальнай арміі, нядаўна ператвораны ў спецыяльную брыгаду. Спецыяльныя падраздзяленні блакітных касак створаны ў Арменіі і Беларусі. У Таджыкістане і Кыргызстане ў якасці міратворцаў пакуль вызначаны воінскія кантынгенты са складу спецназа горнастралковых падраздзяленняў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках