24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч будзе «дапамагаць» Лукашэнку

126
Пракаповіч будзе «дапамагаць» Лукашэнку

Экс-кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч змяніў Ткачова на пасадзе памочніка Лукашэнкі.

Сяргей Ткачоў вызвалены ад пасады памочніка ў сувязі з пераходам на іншую працу.

Як паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка, адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 жніўня.

Іншым распараджэннем памочнікам беларускага дыктатара прызначаны былы кіраўнік Нацбанка краіны Пётр Пракаповіч, рэпутацыя якога была моцна «падмочаная» падчас леташняга валютна-фінансавага крызісу.

Былы памочнік Лукашэнкі Ткачоў меў рэпутацыю прыхільніка адміністрацыйных метадаў. Ён праславіўся сваім артыкулам, у якім растлумачыў развал СССР згубным уплывам элементаў рынкавай эканомікі.

Пётр Пракаповіч, наадварот, лічыцца прыхільнікам рынкавых метадаў. Праўда, рэпутацыя Пракаповіча-эканаміста была, мякка кажучы, сапсавана леташнім фінансавым крызісам. Рубель дэвальваваўся у 2,8 разы на працягу некалькіх месяцаў. На гэтым скончылася кар'ера Пятра Пракаповіча як кіраўніка Нацыянальнага банка, піша «Наша Нiва».

Падчас яго банкірства інфляцыя ў Беларусі заставалася самай высокай на кантыненце. І тым не менш, Пракаповіч атрымаў прызначэнне на самую высокую пасаду.

Напісаць каментар 126

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках