16 траўня 2024, Чацвер, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску забаранілі 15 пікетаў за байкот «выбараў»

6
У Віцебску забаранілі 15 пікетаў за байкот «выбараў»

Заяўкі на пікетаванне падавалі віцебскія сябры КХП БНФ.

Аднак, паводле ліста з ЦВК, агітацыя за байкот да агітацыйнай выбарчай кампаніі ніякага дачынення не мае.

Тры віцебскіх сябра КХП БНФ падалі па пяць заявак на пікеты за байкот «выбараў» у тры раённыя адміністрацыі горада. Яшчэ адзін партыйны актывіст, Ян Дзяржаўцаў, звярнуўся ў ЦВК за тлумачэннямі, як арганізоўваць пікеты за байкот у рамках выбарчага заканадаўства.

«Мне прыйшоў адказ, што агітацыя за байкот да агітацыйнай кампаніі нібыта дачынення не мае. Гэта значыць, арганізацыя пікетаў, заяўкі на якія мы падалі, падпарадкоўваецца заканадаўству аб масавых акцыях, а не выбарчаму заканадаўству. І з усіх трох раённых адміністрацый Віцебска мы атрымалі адмовы на падставе таго, што ў нас няма пагадненняў на абслугоўванне нашых акцый з ЖКГ, міліцыяй і пракуратурай, як гэта патрабуецца для звычайных пікетаў. Але нашы акцыі - не звычайныя, яны датычацца «выбараў». І ўжо калі для агітацыі за кандыдатаў вызначаны дадатковыя месцы , спрошчана працэдура арганізацыі пікетаў, то і для агітацыі за байкот павінны быць тыя ж умовы. Інакш парушаюцца правы прыхільнікаў байкоту!» - лічыць Дзяржаўцаў.

Ён упэўнены, што сябрам КХП БНФ і іншых структур, якія падтрымліваюць ідэю байкоту, усё роўна трэба праводзіць нейкія акцыі, праводзіць тлумачальную працу з насельніцтвам, нягледзячы на тое, што пікетаванне прыхільнікам байкоту ў Віцебску забаранілі, паведамляе ПЦ «Вясна».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках