3 траўня 2024, Пятніца, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК: Самалёт пад Хойнікамі разбіўся з-за памылкі пілота

1

Прычынай крушэння лёгкаматорнага самалёта ў Хойніцкім раёне стала памылка пілота.

Пра гэта БелТА паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі.

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы па факце крушэння 31 траўня гэтага года паблізу населенага пункта Стралічава Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці лёгкаматорнага самалёта «Авіятыка-МАІ-890СХ», які належыць ЗАТ «Белавіоніка».

Следчыя ўстанавілі, што пры выкананні авіяцыйна-хімічных работ па апрацоўцы палёў лётчык у парушэнне правілаў палётаў пры пралёце перашкод не набраў бяспечную вышыню і не вытрымаў бяспечны інтэрвал, у выніку чаго закрануў правым крылом провад лініі электраперадач. Самалёт страціў працоўную вышыню і сутыкнуўся з зямлёй. У выніку крушэння сам лётчык загінуў, а самалёт быў цалкам разбураны.

У Следчым камітэце таксама адзначылі, што прычынамі, якія спрыялі катастрофе, з'явіліся адсутнасць належнага кантролю за выкананнем бяспекі палётаў і неналежнае выкананне сваіх абавязкаў службовымі асобамі ЗАТ «Белавіоніка». Следчы камітэт ужо ўнёс у Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый прадстаўленне, у якім прапанаваныя меры па ліквідацыі выяўленых парушэнняў і папярэджанні падобных авіяздарэнняў. Разам з гэтым пастаўленае пытанне аб пакаранні вінаватых асоб.

Як паведамлялася, аднамесны аднаматорны лёгкі сельскагаспадарчы самалёт маркі «Авіятыка-МАІ-890СХ» зваліўся 31 траўня прыкладна ў 20.50 у Хойніцкім раёне. Пілот загінуў. Самалёт расейскай вытворчасці быў выпушчаны ў 2007 годзе, належаў ЗАТ «Белавіоніка» і праводзіў апыленне зямельных угоддзяў камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Судкова». Прыбылыя на месца ратавальнікі выцягнулі цела пілота са зламанай кабіны, а таксама прадухілілі ўзгаранне паліва, якое разлілася з бака, стварыўшы «пенную падушку».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках