25 снежня 2024, Серада, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маскі-шоў» у Dankoff Club

57
«Маскі-шоў» у Dankoff Club

У менскі Dankoff Club прыехалі супрацоўнікі міліцыі ў масках.

Пра гэта паведаміў на «Гарачую лінію» партала TUT.by чытач. Па словах відавочцы, установа сёння не працуе, а ва ўсіх кліентаў перапісваюць пашпартныя дадзеныя.

Чытач распавёў, што каля ўваходу ў Dankoff Club і ў яго холе знаходзяцца людзі ў форме спецназа. На галовах - маскі з прарэзамі для вачэй. Адзін з іх завёў яго да нейкага чалавека ў цывільным, які праверыў у яго дакументы і перапісаў усе дадзеныя. Пасля гэтага чытачу параілі наведаць клуб «як-небудзь у іншы раз», заявіўшы, што сёння ён «працаваць не будзе», і выправадзілі на вуліцу. Гэтак жа, кажа відавочца, паступаюць і з іншымі наведвальнікамі установы.

Па словах відавочцы, вакол клуба заўважана некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў праваахоўных органаў у цывільным адзенні. А недалёка ад установы прыпаркаваны зялёны закратаваны спецназаўскі фургон МАЗ - з тых, што ў народзе памылкова называюць аўтазакамі.

Журналісты змаглі датэлефанавацца ўладальніку клуба - вядомаму беларускаму бізнэсмену Юрыю Данькову. Той пацвердзіў факт «маскі-шоў» у сваёй установе і заявіў, што гэта - усяго толькі звычайная рэйдавая праверка, якіх за ўсю гісторыю клуба было ўжо нямала. Аднак Данькоў выказаў меркаванне, што ў дадзеным выпадку не абышлося і без «замовы» з боку канкурэнтаў найстарэйшага ў краіне забаўляльнага комплексу.

Цікава, што падчас размовы з Юрыем Даньковым на заднім плане было чуваць голас дыктара менскага чыгуначнага вакзала, які аб'яўляе цягнікі.

У прэс-службе ГУУС Менска пакуль не змаглі пракаментаваць тое, што адбываецца ў «Данькоў клубе», параіўшы звярнуцца за афіцыйнай інфармацыяй пазней.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках