25 снежня 2024, Серада, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За заклікі да байкоту незалежнага кандыдата шукае пракуратура

2
За заклікі да байкоту незалежнага кандыдата шукае пракуратура

Кандыдат у дэпутаты Яраслаў Берніковіч атрымаў павестку па пошце.

Выклікаць Берніковіча у Глыбоцкую раённую пракуратуру ўжо спрабавалі і раней, аднак ён быў у ад'ездзе, а потым пракуроры нібыта страцілі цікавасць да яго асобы.

Павестка выпісаная на 9 раніцы 27 жніўня. Ідучы ў пракуратуру, Яраслаў Берніковіч сказаў «Радыё Свабода»:

«Гэта, напэўна, будзе працяг гісторыі з тлумачэннямі з нагоды байкоту «выбараў» па Глыбоцкай выбарчай акрузе. У канцы ліпеня я напісаў у «Фэйсбуку», што прыхільнікі ідэі байкатаваць «выбары» маюць магчымасць увасобіць свае ідэі на практыцы менавіта ў гэтай акрузе, так як тут няма дэмакратычных кандыдатаў. Са свайго боку я паабяцаў падтрымку, калі жадаючыя правесці байкот знойдуцца. Я гатовы дазволіць карыстацца офісам маёй фірмы на час агітацыйнай кампаніі, а таксама ўсімі наяўнымі сродкамі сувязі - тэлефонам і інтэрнэтам. Да гэтага часу канкрэтных прапаноў не паступала. Але некалькі дзён таму маю прапанову па арганізацыі сумеснай кампаніі актыўнага байкоту ў адной або ў некалькіх выбарчых акругах падтрымалі грамадзянская кампанія «Гавары праўду» і рух «За свабоду!».

13 жніўня ў пракуратуру выклікалі незалежнага журналіста Канстанціна Шыталя, які напісаў аб прапанове Берніковіча на незалежным сайце westki.info. Тады ж шукалі і Берніковіча, але уручыць яму павестку не ўдалося. Прайшло некалькі дзён, але пракуратура не страціла запалу, каб узяць тлумачэнні ў актывіста. На дадзены момант ён зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Міёрскай выбарчай акрузе № 25.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках