26 снежня 2024, Чацвер, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Лабковіч: Гэта фармальная перамога Пефціева

7
Уладзімір Лабковіч: Гэта фармальная перамога Пефціева

Размарожванне рахункаў алігарха можа стварыць абсалютна шкодную ілюзію ў рэжыма, што ён усемагутны, лічыць праваабаронца.

Сябар Савета праваабарончага цэнтра «Вясна» Уладзімір Лабковіч пракаментаваў сайту charter97.org інфармацыю літоўскіх СМІ аб тым, што Віленскі акруговы адміністрацыйны суд размарозіў рахункі «кашалька» Лукашэнкі Уладзіміра Пефціева.

«Гэта ў чарговы раз паказвае, што санкцыі, якія ўвёў Еўрапейскі звяз, носяць дэкаратыўны характар. Яны не ў поўнай меры дасягаюць тых палітычных мэтаў, якія перад імі ставяцца - ціск на ўлады Беларусі, вызваленне палітвязняў і іншыя. І гэта можа, на жаль, стварыць абсалютна шкодную ілюзію ў рэжыма, што ён усемагутны, і што ён, выкарыстоўваючы падобныя прававыя фармальнасці, можа сыходзіць ад пакарання», - лічыць праваабаронца.

«Я не хацеў бы ўмешвацца ў літоўскае правасуддзе, але мне здаецца, што заўсёды трэба кіравацца не толькі літарай закона, але і духам закона. На жаль, гэтая фармальная перамога Пефціева будзе ўспрымацца ў Беларусі як асабістая перамога Лукашэнкі», - сказаў Уладзімір Лабковіч.

Нагадаем, 28 жніўня літоўская газета Lietuvos rytas паведаміла, што Віленскі акруговы адміністрацыйны суд задаволіў скаргу лукашэнкаўскага алігарха на санкцыі ЕЗ. Такім чынам, Літва размарозіць рахункі Пефціева.

Пефціеў, якога лічаць адным з самых багатых людзей Беларусі, прасіў скасаваць рашэнне МЗС Літвы, якое дазваляе замарозіць яго асабістыя рахункі ў еўрапейскіх банках. Гэта - частка эканамічных санкцый, рашэнне аб ужыванні якіх Савет ЕЗ прыняў яшчэ ў мінулым годзе, рэагуючы на рэпрэсіі беларускіх улад у дачыненні да апазіцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках