26 снежня 2024, Чацвер, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ўдакладняе: Пефціеву далі аплаціць адвакатаў

13
Літва ўдакладняе: Пефціеву далі аплаціць адвакатаў

Праплочаныя адвакаты, у сваю чаргу, будуць абскарджваць санкцыі ЕЗ супраць алігарха.

Вільнюскі акруговы суд учора прыняў рашэнне разблакаваць сродкі, выдзеленыя фірме Lawin, у якасці аплаты адвакатаў Уладзіміра Пефціева. Нагадаем, літоўская юрыдычная кампанія прадстаўляе інтарэсы алігарха ў чатырох пазовах, пададзеных ім супраць Савета ЕЗ у мінулым годзе. У іх Пефціеў патрабуе адмяніць санкцыі, уведзеныя супраць яго і яго кампаній.

Палітолаг Віціс Юрконіс з Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы ў Вільні ўпэўнены, што гэтае судовае рашэнне не паўплывае на еўрапейскія санкцыі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«У судзе было дзве справы. Рашэнне было прынята толькі па адной з іх, і яно было звязана з кампаніяй, якая абараняе інтарэсы Пефціева. Рашэнне датычылася магчымасці карыстання грашыма, якія былі пераведзены на яе кошт Пефціевым. Яно ніяк не ўплывае на санкцыі Бруселя. Безумоўна, літоўскі суд не можа адмяніць рашэнне Брусэля», - сказаў палітолаг.

Віціс Юрконіс растлумачыў, што да рашэння суда Lawin не магла выкарыстоўваць грошы, якімі Пефціеў аплаціў яе адвакацкія паслугі.

«Гэтыя сродкі належалі літоўскай кампаніі Lawin. Яны былі канкрэтна вылучаныя на юрыдычную абарону інтарэсаў Пефціева. Пытанне было ў тым, каб яны маглі карыстацца гэтымі грашыма. Гэта ніяк не ўплывае ні на санкцыі Брусэля, ні на знешнюю палітыку Літвы», - сказаў ён.

Як паведамляў сайт charter97.org, візавыя і эканамічныя санкцыі ЕЗ супраць Лукашэнкі і яго алігархаў былі ўведзеныя ў адказ на рэпрэсіі беларускага рэжыму супраць апазіцыі і парушэнні праў чалавека ў краіне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках